2 траўня 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд паводле справы Полудня абвесцяць 25 сакавіка

6
Прысуд паводле справы Полудня абвесцяць 25 сакавіка

Прысуд у крымінальнай справе былога намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўгена Полудня будзе абвешчаны Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суда 25 сакавіка.

Пра гэта паведамляе БелТА.

Нагадаем, Яўген Полудзень быў арыштаваны 8 снежня 2011 года, 27 снежня ён быў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і звольнены з органаў унутраных спраў Беларусі ў запас з фармулёўкай: «у сувязі з учыненнем правін, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў». Крымінальную справу ў дачыненні да Яўгена Полудня разглядала Вайсковая калегія Вярхоўнага суда. Разгляд справы пачаўся 14 студзеня і праходзіў у закрытым рэжыме.

Яўген Полудзень абвінавачваецца паводле ч.3 арт.424 («Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі»), ч.2, 3 арт.426 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў»), ч.3 арт.430 («Атрыманне хабару») КК Беларусі. Пры расследаванні справы было ўстаноўлена, што ён доўгі час сістэматычна атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі. У следства таксама ёсць звесткі, што намеснік міністра з карыслівай ды іншай асабістай зацікаўленасці неаднаразова злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі. Гэта прывяло да «прычыненне шкоды дзяржуласнасці ў буйной суме і істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі органаў улады».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках