6 траўня 2024, панядзелак, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэміі - толькі членам афіцыйнага прафсаюзу

12
Прэміі - толькі членам афіцыйнага прафсаюзу

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) працягваюць маральна ціснуць на сяброў незалежнага прафсаюзу.

У апошні час рабочых вырашылі прыцягваць фінансавымі бонусамі. Нагадаем, нядаўна старшыня арганізацыі СПБ Міхаіл Кавалькоў распавядаў, што за выхад з яго прафсаюза завадчанам абяцалі грашовую даплату да мільёна рублёў, піша ПЦ «Вясна».

На гэты раз адміністрацыя завода пайшла на крок, які Міхаіл Кавалькоў называе дыскрымінацыйным у дачыненні да сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага і рабочых, якія наогул не ўваходзяць у прафсаюзы. Некалькі дзён таму на прадпрыемстве адбылася канферэнцыя афіцыйнага прафсаюзу АСМ (аўтасельгас-машынабудавання), ён уваходзіць у ФПБ, у якім старшынюе Леанід Козік, які таксама прысутнічаў на канферэнцыі. Дэлегаты прынялі новую, трохгадовую калектыўную дамову, паміж АСМ і адміністрацыяй ТДіА.

Па гэтай дамове асобныя выплаты будуць распаўсюджвацца толькі на членаў афіцыйнага прафсаюза. У тым ліку аднаразовую дапамогу пры сыходзе ў адпачынак, прэміі да Дня машынабудаўніка, да юбілеяў і выхаду на пенсію работнікаў, матэрыяльная дапамога на дзяцей, дапамога ў сувязі са смерцю сваякоў. Акрамя гэтага, толькі сябрам АСМ дазваляецца карыстацца фізкультурна-аздараўленчым комплексам. І гэта нягледзячы на тое, што на гэтыя выплаты і ўтрыманне ФАК працуюць усе завадчане.

Міхаіл Кавалькоў цвёрда мае намер дамагчыся, каб гэтая калектыўная дамова не была зарэгістраваная.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках