Пабла Гарсія не пяройдзе ў «Дынама»
6- 28.03.2013, 13:06
Пераход знакамітага ўругвайскага паўабаронцы Пабла Гарсія ў менскае «Дынама» не адбудзецца.
Сёння футбаліст павінен быў прыляцець у Менск для праходжання медыцынскага агляду і падпісання кантракту, аднак у апошні момант змяніў рашэнне, паведамляе сайт «Дынама».
Пра гэта футбаліст паведаміў «Дынама» лістом наступнага зместу:
«Я хачу папрасіць прабачэння, але не змагу быць з Вамі па сямейных абставінах. Хачу падзякаваць галоўнага трэнера за аказаны давер і «Дынама-Менск» за зробленую прапанову. Я сапраўды шкадую, калі даставіў Вам праблемы.
Шчыра Ваш,
Пабла Гарсія»