Беларусь і Турцыя адмяняюць візы
33- 28.03.2013, 17:30
Кіраўнік МЗС Турцыі Ахмет Давутаглу адправіцца ў пятніцу ў Менск на падпісанне пагаднення з Беларуссю аб адмене віз.
Давутаглу таксама будзе прысутнічаць на цэрымоніі падпісання двухбаковага пагаднення аб рэадмісіі, піша «Інтэрфакс».
Кіраўнік МЗС Турцыі ў ходзе візіту ў Менск абмяркуе з беларускімі калегамі пытанні двухбаковых адносін.
Нагадаем, Турцыя заяўляла пра гатоўнасць да падпісання пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян яшчэ ў 2011 годзе.