3 траўня 2024, Пятніца, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ігнаруюць фашысцкія графіці

43

На прыпыначных пунктах барысаўскага напрамку чыгункі з'явіліся малюнкі з выявай свастык.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«На нашым прыпынку Зарэчнае, што ў барысаўскім напрамку руху электрацягнікоў ужо не першы тыдзень красуецца свастыка. А крыху пазней з'явілася і яшчэ адна на газетным кіёску ў 40 метрах ад прыпынку. І гэтага ніхто не заўважае, як быццам так і быць павінна», - піша ён.

Чытач сайта таксама звяртае ўвагу, што тэрыторыю, на якой заўважаныя фашысцкія графіці, рэгулярна правяраюць патрулі ўнутраных войскаў. Тым не менш, выявы ніхто не зафарбаваў.

З той жа праблемай сутыкаліся і жыхары іншых гарадоў краіны. Так, у Салігорску і Магілёве на фашысцкія графіці ўлады не звярталі ўвагі некалькі месяцаў. У той жа час, апазіцыйныя лозунгі зафарбоўваюцца камунальнікамі ў лічаныя гадзіны.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках