2 траўня 2024, Чацвер, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД заклікае Еўразвяз не ісці на дыялог з Лукашэнкам

9
БХД заклікае Еўразвяз не ісці на дыялог з Лукашэнкам

Ніякага дыялогу з афіцыйным Менскам да вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў быць не павінна.

Беларускім дэмакратычным сілам прыйшоў час вызначыцца са сваім стаўленнем да магчымай адмены еўрапейскіх санкцый у дачыненні да групы неўязных чыноўнікаў. З такой заявай сёння выступілі прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» падчас прэс-канферэнцыі ў Менску. Яны таксама казалі пра неабходнасць вызначыцца і з умовамі, пры якіх апазіцыя зможа ўдзельнічаць у перамовах з уладамі, перадае прэс-служба БХД.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні Партыі БХД Віталь Рымашэўскі заявіў журналістам пра тое, што дэмакратычнае грамадства вельмі насцярожваюць спробы некаторых еўрапейскіх чыноўнікаў упусціць у Еўропу спачатку міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, а затым адмяніць санкцыі ў дачыненні да часткі, а можа быць, і ўсіх фігурантаў «чорнага» спісу. Таму сёння БХД публічна пацвердзіла, што пазіцыя партыі нязменная.

«Мы лічым, што адступленне ад прынятых правіл Еўразвяза, у тым ліку адмена спісу неўязных беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі або фальсіфікацыю выбараў, не толькі ўскладніць сітуацыю, у якой знаходзяцца палітвязні, але і нанясе сур'ёзны ўдар па магчымасці дэмакратызацыі Беларусі. Да таго часу, пакуль дзверы турмаў не адкрыюцца для незаконна асуджаных палітвязняў, дзверы Еўразвяза павінны быць зачыненыя для спадара Макея. І для ўсіх тых, хто нясе персанальную адказнасць за рэпрэсіі ў дачыненні да ні ў чым не вінаватых грамадзян Рэспублікі Беларусь», - заявіў Віталь Рымашэўскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках