29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Купалаўскі тэатр грошай няма

46
На Купалаўскі тэатр грошай няма

Лукашэнка прапаноўвае перавесці Нацыянальны акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы на самафінансаванне і самаакупнасць.

«Давайце дамо магчымасць ім зарабляць, вызвалім ад падаткаў», - адзначыў правадыр у пятніцу, наведваючы тэатр і знаёмячыся з вынікамі яго рэканструкцыі, піша «Інтэрфакс».

Выслухаўшы меркаванне кіраўніцтва міністэрства культуры, ён спытаў: «Гэта значыць, яны не гатовыя, як на Захадзе, зарабляць грошы на сваё існаванне?». Атрымаўшы адказ на гэта, што тэатр не здолее цалкам існаваць без бюджэтнага фінансавання, Лукашэнка сказаў: «Добра, давайце заплацім 15%, а астатняе хай зарабляюць самі». «Тады яны пачнуць варушыцца», - заявіў правадыр, даручыўшы падрыхтаваць адпаведную прапанову ў гэтым пытанні.

Правадыру распавялі аб ходзе рэканструкцыі тэатра, якая доўжылася прыблізна два гады. Ён пабываў у грымёрках і агледзеў залы для рэпетыцый, а пасля пайшоў глядзець спектакль «Паўлінка», якім традыцыйна адкрываецца новы сезон Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы.За некалькі гадзін да ўрачыстага адкрыцця тэатра ў прылеглых кварталах журналісты заўважылі вялікую колькасць сілавікоў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках