Беларускія банкі абавязалі сачыць за крэдытамі
10- 5.03.2013, 9:02
Банкі ў Беларусі бяруць пад кантроль мэтавае выкарыстанне выдадзеных юрыдычным асобам крэдытаў ва ўсялякай суме.
Адпаведны ўказ № 107 «Аб правядзенні кантрольных абмераў» падпісаў Лукашэнка 4 сакавіка, паведамляе прэс-служба правадыра.
ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» надаюцца паўнамоцтвы правядзення кантрольных абмераў аб'ёмаў выкананых будаўніча-мантажных работ і зробленых выдаткаў на аб'ектах, будаўніцтва (рэканструкцыя) якіх ажыццяўляецца з выкарыстаннем крэдытаў, выдадзеных гэтымі банкамі юрыдычным асобам.Гэтая норма распаўсюджваецца на крэдыты, выдадзеныя на льготных умовах, для сплаты якіх або выплаты адсоткаў за іх прыцягваюцца бюджэтныя сродкі або сродкі пазабюджэтных фондаў.