28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іраку забілі 48 сірыйскіх салдат

2
У Іраку забілі 48 сірыйскіх салдат

У ірацкай правінцыі Анбар, недалёка ад мяжы з Сірыяй, 4 сакавіка былі забітыя 48 сірыйскіх салдат і 9 ірацкіх вайскоўцаў.

Яшчэ чацвёра сірыйцаў былі параненыя, піша Lenta.ru са спасылкай на AFP.

Як паведамілі ў міністэрстве абароны Іраку, «тэрарыстычная група» з Сірыі напала з засады на сірыйцаў, якіх ірацкія канваіры вялі да мяжы з Сірыяй. Нападнікі, узброеныя аўтаматамі і мінамётамі, расстралялі сірыйцаў і канваіраў, пасля чаго ўцяклі.

Паводле звестак міністэрства, забітыя сірыйцы былі салдатамі ўрадавай сірыйскай арміі, якія раней уцяклі праз мяжу ў Ірак, спадзеючыся атрымаць там медыцынскую дапамогу. Спачатку ўцекачоў даставілі ў Багдад, пасля чаго пастанавілі дэпартаваць у Сірыю. У момант нападу ірацкія вайскоўцы канваіравалі салдат да мяжы, каб перадаць іх афіцыйным асобам у Сірыі.

У міністэрстве абароны Іраку інцыдэнт назвалі «нападам на суверэнітэт» краіны. На думку ірацкіх афіцыйных асоб, гэта было «відавочным парушэннем правоў чалавека, бо канвойныя салдаты былі параненыя і бяззбройныя».

Як заявіў прадстаўнік прэм'ер-міністра Ірака Алі Мусаві, напад ясна паказвае на тое, што сірыйскі канфлікт перамясціўся на тэрыторыю Ірака. «Гэта менавіта тое, чаго мы баяліся», - сказаў ён, дадаўшы, што Ірак усялякімі спосабамі будзе ахоўваць сваю недатыкальнасць.

Заходняя ірацкая правінцыя Анбар, населеная пераважна сунітамі, мае шчыльныя сваяцкія і гандлёвыя сувязі з усходняй Сірыяй. Яна раней доўга была апорай Аль-Каеды, сёння падтрымлівае сірыйскую апазіцыю, большую частку якой таксама складаюць суніты.

Напярэдадні, 3 сакавіка, апазіцыйная Сірыйская Нацыянальная Рада абвінаваціла Ірак у наўпроставым умяшанні ў сірыйскі канфлікт. Гэтыя абвінавачванні былі ўжо пасля сутыкнення, якое адбылося 2 сакавіка ў раёне сірыйска-ірацкай мяжы. У Багдадзе заявілі, што памежнікі былі вымушаныя адкрыць агонь па Сірыі праз перастрэлкі паміж вайскоўцамі ўрадавай арміі і паўстанцамі. У сваю чаргу, сірыйская апазіцыя ўважае сутыкненне за акт агрэсіі і звярнулася ў ААН і Лігу арабскіх дзяржаў з патрабаваннем асудзіць дзеянні Ірака.

Афіцыйна Ірак прытрымліваецца нейтральнай пазіцыі ў дачыненні да Сірыі, не крытыкуючы ўрад Башара Асада і толькі заклікаючы абедзве стараны канфлікту спыніць гвалт. Пры гэтым пазіцыя Багдада не раз крытыкавалася са стараны ЗША праз адмову ірацкіх улад закрыць сваю паветраную прастору для самалётаў з Ірана, якія дастаўляюць грузы для войскаў Башара Асада.

Супрацьстаянне паміж урадам Башара Асада і апазіцыяй доўжыцца ў Сірыі ўжо амаль два гады. Ахвярамі канфлікту, паводле ацэнак ААН, сталі блізу 70 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках