27 красавiка 2024, Субота, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скульптар Генік Лойка сёння абскардзіць свой арышт

4
Скульптар Генік Лойка сёння абскардзіць свой арышт

Скульптар Генік Лойка, асуджаны на пяць сутак арышту за акцыю ў абарону беларускай мовы, абскардзіць прысуд у судовым парадку.

Пра гэта ён паведаміў сайту charter97.org.

«Сёння ў 15:00 у Менскім гарадскім судзе, размешчаным па вул. Дуніна-Марцінкевіча 1, адбудзецца абскарджанне прысуду суда Фрунзенскага раёна Менска, у адпаведнасці з якім я быў асуджаны на пяць сутак арышту ў турме на Акрэсціна. Я не здзяйсняў злачынства, а толькі выступіў у падтрымку нашай нацыянальнай мовы», - адзначыў скульптар.

Ён падкрэсліў, што гэты прысуд носіць дыскрымінацыйны характар.

«Самае страшнае заключаецца не ў тым, што мяне пасадзілі «на суткі», а ў тым, што суддзя Фрунзенскага раёна такім чынам дыскрымінавала беларускую мову. На гэтым будзе акцэнтавана мая ўвага. Я не дарую дыскрымінацыю роднай мовы», - сказаў на заканчэнне Генік Лойка.

Нагадаем, 21 лютага каля ганка сталічнай гімназіі №4 грамадзянскі актывіст, скульптар Генік Лойка разгарнуў плакат з надпісам «Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання». За гэтую акцыю скульптара прысудзілі да арышту тэрмінам у 5 сутак.

Фота: «Наша Ніва»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках