28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фуры з кветкамі ўтварылі затор на мяжы

9
Фуры з кветкамі ўтварылі затор на мяжы

Напярэдадні 8 сакавіка на памежным прапускным пункце «Мядзінінкай - Каменны Лог» з літоўскага боку ўтварыліся вялізныя чэргі вялікагрузнага транспарту.

Месцамі фуры з кветкамі для Беларусі, Расеі і іншых краін стаяць нават у тры лініі, паведамляе БелТА.

Па дадзеных Дырэкцыі пунктаў памежнага кантролю Літвы, сваёй чаргі на пункце «Мядзінінкай» у апошнія дні пастаянна чакаюць ад 350 да 450 цягачоў. Прагназуемы час чакання праезду для іх - суткі.

Віцэ-прэзідэнт Літоўскай канфедэрацыі прамыслоўцаў і кіраўнікоў нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў «Лінава» Альгімантас Кандрусявічус лічыць, што з-за прастою вялікагрузнага транспарту на мяжы Літвы і Беларусі зніжаецца прывабнасць Літвы як транзітнай дзяржавы. У інтэрв'ю газеце «Савайтэ» ён распавёў, што вялікія чэргі ўтвараюцца на выездзе з Літвы, прастоі доўжацца суткамі, а страты ад сутачнага прастою грузавога аўтамабіля складаюць 500-700 літаў. Пры гэтым страты за год толькі аднаго цягача могуць перавышаць 50 тыс. літаў. Праектная загружанасць пунктаў пропуску выкарыстоўваецца на 100%, а ў гадзіны пік - на 130-150%.

Па словах кіраўніка Дырэкцыі пунктаў памежнага кантролю Арнольдаса Тваранавічуса, ужо ў гэтым годзе пачнецца ўкараненне электроннай сістэмы рэгулявання чэргаў: на пункце ў Кібартаі сістэма павінна пачаць дзейнічаць 1 ліпеня, у Мядзінінкаі - 1 кастрычніка. Затым яе будуць укараняць і на іншых пунктах: «Лаварышкес», «Панямуне», «Раманішкес».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках