28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: падлашчванні Лукашэнкі з ЕЗ ужо не страшныя для Пуціна

10
Die Welt: падлашчванні Лукашэнкі з ЕЗ ужо не страшныя для Пуціна

«Газпрам» валодае усімі акцыямі «Белтрансгазу», таму расейскі прэзідэнт не баіцца падлашчванняў беларускага дыктатара з Еўропай.

Пра гэта піша журналіст Герхард Гнаўк, пастаянны аўтар Die Welt, у артыкуле, прысвечаным будучаму візіту Віктара Януковіча ў Маскву. Гаворка на «дзіўнай» сустрэчы Уладзіміра Пуціна c прэзідэнтам Украіны, па выніках якой нават не абяцана прэс-канферэнцыі, будзе ісці пра газатранспартную сістэму гэтай краіны. Яна, як тлумачыць аўтар, з'яўляецца не толькі жыццёвым нервам дзяржавы, але і ключавым элементам транзіту газу ў Цэнтральную Еўропу. Энэргазалежнасць суседзяў ад Расеі, якая засталася яшчэ з савецкіх часоў, застаецца для Масквы адзіным дзейсным спосабам аказваць на іх уплыў, піша Inopressa.ru.

І часам гэты ўплыў заходзіць занадта далёка. «Напрыклад, Пуцін можа ніколькі не баяцца, што дыктатар Лукашэнка пачне падлашчвацца з Еўразвязам, бо ў Беларусі ААТ «Газпрам» валодае акцыямі мясцовага «Белтрансгаза», - гаворыцца ў артыкуле. Іншая справа - Украіна. Там вялікая частка насельніцтва жадае ўступлення ў Еўразвяз, і «дзверы ў Еўропу яшчэ не закрытыя». Але Пуцін мае намер зачыніць іх эканамічным ціскам.

Імкненне суседніх народаў пазбавіцца ад аўтарытарызму Масквы расейскаму прэзідэнту ўяўляецца «лямантам і тузанінамі», якія перашкаджаюць яго курсу на «інтэграцыю» постсавецкай прасторы, працягвае аўтар. Пуцін хоча прымусіць да аб'яднання тых, хто ўжо разбягаўся ў розныя бакі пасля краху Расейскай імперыі і пасля развалу Савецкага Саюза. Але, чаму ў трэці раз усё павінна скласціся, ведае толькі Пуцін, заключае Герхард Гнаўк.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках