28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыльская малітва» - у варшаўскім тэатры «Studio»

3

У пятніцу ў варшаўскім тэатры «Studio» адбудзецца прэм'ера спектакля «Чарнобыльская малітва» па кнізе Святланы Алексіевіч.

Сёння ў тэатры адбылася адкрытая рэпетыцыя, за якой маглі назіраць прадстаўнікі СМІ. Рэжысёр спектакля Іана Шчапкоўска сказала «Радыё Свабода»:

«Я хачу паказаць менавіта сілу жыцця гэтых людзей, нават больш, чым страшныя знішчэнні, якія Чарнобыль прынёс, бо пра гэта мы ведаем. А тым часам многія людзі і нават прырода спрабуюць неяк з гэтым справіцца, вяртаючыся ў пэўным сэнсе да вытокаў.

Людзі пачынаюць заўважаць зусім іншыя каштоўнасці, адрозныя ад тых, якімі мы жывем цяпер. Я хачу расказаць пра стваральную сілу нават ва ўмовах апакаліпсісу, сілу людзей, якія туды вярнуліся...

Складаней было растлумачыць маладым акцёрам, як было ў тыя часы. Людзі, якія жывуць у свабоднай краіне, нават рухаюцца і размаўляюць інакш. Я памятаю тыя часы і ведаю, як, напрыклад, тады размаўлялі па тэлефоне з начальствам. Трэба памятаць пра ўсеагульны страх, свядомасць канкрэтнага рабства. Вельмі цяжка было растлумачыць, як гэта - не адчуваць сябе свабодным».

У сакавіку «Чарнобыльскую малітву» ў варшаўскім тэатры пакажуць 6 разоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках