28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавеса забальзамуюць і паставяць у музей

120
Чавеса забальзамуюць і паставяць у музей

Цела памерлага прэзідэнта Венесуэлы будзе забальзамаванае і выстаўленае для развітання яшчэ на 7 дзён.

Пра гэта паведаміў часова выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржавы віцэ-прэзідэнт Нікалас Мадура перадае ВВС.

Цела Уга Чавеса змесцяць у шкляную труну, каб, па словах Мадура, «народ Венесуэлы мог яго ўбачыць».

Дзяржаўнае пахаванне Чавеса павінна было прайсці раніцай 8 сакавіка, многія лідэры з усяго свету ўжо прыбылі ў Каракас на цэрымонію. Сярод іх - іранскі і беларускі дыктатары Махмуд Ахмадзінежад і Алексндр Лукашэнка .

Раней сотні тысяч венесуэльцаў выйшлі на вуліцы сталіцы, каб ушанаваць памяць чалавека, які ўзначальваў краіну на працягу 14 гадоў.

Нагадаем, смерць Уга Чавеса наступіла 5 сакавіка ў 16.25 па мясцовым часе. Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле павінны адбыцца на працягу месяца.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках