Знішчальнікі адпрацоўвалі нізкі палёт над трасай М1
103- 12.04.2013, 10:30
У кіроўцаў, якія праязджалі трасай Берасце - Менск - мяжа Расеі, ледзь не вылецела шкло з аўтамабіляў.
На трасе Берасце - Менск - мяжа Расеі знішчальнікі зладзілі выпрабаванні нізкага палёту.
Пры гэтым рух на трасе не быў абмежаваны - па ёй рухаліся аўтамабілі са стандартнай хуткасцю для дарогі першай катэгорыі. Гэта зафіксаваў рэгістратар.
«Вучэнне на М1 са знішчальнікам», - коратка пракаментаваў аўтар роліка, карыстальнік onliner.by sem_1806.
У роліку бачна, што на трасе ўстаноўленыя часовыя знакі - працуюць дарожнікі, стаіць патрульны самаход, грузавік вайскоўцаў.
А па дарозе прадаўжаюць рухацца легкавікі, фургоны, фуры.
«Самалёт праляцеў, як мне падалося, метрах у 15 над дарогай, - распавёў сведка. - Было адчуванне, што зараз шкло з самахода вылеціць».