6 траўня 2024, панядзелак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламатаў дапытаюць з нагоды фуршэтаў Варламава

12
Дыпламатаў дапытаюць з нагоды фуршэтаў Варламава

11 красавіка на працэсе над мадэльерам Сашам Варламавым у якасці сведкі выступіў Аляксандр Казулін, сёння дапытаюць беларускіх дыпламатаў у замежных краінах.

На працэсе над мадэльерам Аляксандрам Варламавым 12 красавіка будуць апытаныя супрацоўнікі замежных пасольстваў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Верагодна, як заявіў адвакат Павел Піваварчык, гэта будуць супрацоўнікі амбасадаў у Нямеччыне і Аўстрыі.

Паводле версіі следства, фуршэты на тэрыторыі замежных пасольстваў, у якіх удзельнічаў Аляксандр Варламаў, фінансаваліся за дзяржаўны кошт і былі арганізаваныя пасольствамі, у той час як Аляксандр Варламаў у сваіх паказаннях сцвярджае, што ён фінансаваў і арганізоўваў гэтыя фуршэты за свае сродкі.

Колькі ўсяго супрацоўнікаў пасольстваў будзе апытана, пакуль невядома.

У чацвер у судзе над Варламавым былі дапытаныя ў якасці сведак былыя рэктары БДУ Аляксандр Казулін і Васіль Стражаў. Большасць адказаў Казуліна на пытанні пракурора былі аднолькавыя: «Я не памятаю».

Нагадаем, дырэктар ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былы мастацкі кіраўнік Цэнтра сучаснага стылю і моды «UNIVERSUM MODELS» управы справамі культуры БДУ, былы намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» і начальнік Цэнтра маладзёжнай моды БДУ Варламаў быў узяты пад варту 20 траўня 2011 года.

Варламаву было выстаўленае канчатковае абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, якія прадугледжваюць адказнасць за ўчыненае махлярства ў асабліва буйной суме (ч.4 арт.209 КК), крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйной суме (ч.3 арт.210), прысваенне маёмасці (ч. 2 ст.211), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч.1 арт.243), злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт. 424).

У якасці сведак крымінальнай справе дапытана больш за 800 чалавек, пацярпелымі прызнаныя 353 асобы.

Паводле звестак следства, агулам матэрыяльная шкода, прычыненую злачыннымі дзеяннямі Варламава, склала больш за Br 1,2 млрд.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках