6 траўня 2024, панядзелак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стан Варламава пагаршаецца з кожным днём

8
Стан Варламава пагаршаецца з кожным днём

Сястра арыштаванага мадэльера Сашы Варламава сустрэлася 10 красавіка з начальнікам турэмнай медчасткі.

Варламава трымаюць у турме на вуліцы Валадарскага ў Менску. Сёння пасяджэння ў Ленінскім судзе Менска не было, а 8 і 9 красавіка працягваўся допыт сведак.

Сястра мадэльера Рыма распавяла «Радыё Свабода», што ў яе прынялі ўсе лекі ад прастуды, а таксама абязбольвальныя ўколы ад болю ў пазваночніку. Хоць раней часам прымалі не ўсе медыкаменты:

«Сёння прынялі ўсё, нават «Антыфлу». У яго здароўе не вельмі добрае. Яму хочуць зрабіць нейкае абследаванне, таму што ў яго моцны кашаль. Але пакуль суды не даюць дазволу. Начальнік медчасткі сказаў, што яму далі адзін вельмі моцны антыбіётык ў панядзелак».

Аднак ніякіх падрабязнасцяў адносна стану здароўя Варламава сваякам пакуль не паведамілі. У тым ліку пра тое, ці будуць яму рабіць аперацыю на пазваночніку. Адвакат на свой запыт таксама пакуль адказу не атрымаў.

«Тое, што ў яго нешта адбываецца з лёгкімі, пра гэта лекары ведаюць і гавораць. Прастуда гэта, ці што, - будуць яго абследаваць. Ужо трэці месяц пайшоў, як у яго кашаль. Магчыма, адбіваецца і тое, што ён у камеры, дзе ўсе паляць. А ён не паліць. Магчыма, яшчэ і ад гэтага кашаль. Але кудысьці перавесці яго з гэтай камеры няма магчымасці. Магчыма, ён прастыў моцна, казаў, што ў шапцы спіць. Там акно пастаянна адкрыта, так як дым слупам стаіць. Рэчы, якія я забіраю мыць, вельмі смярдзяць дымам, я іх у трох водах вымочваю, перш чым памыць», - распавяла Рыма.

Варламаву выклікалі хуткую дапамогу ў суд 4 красавіка, так як яму стала дрэнна. Лекары аказалі яму дапамогу, і ў гэты дзень пасля абеду пасяджэння не было.

Раней Варламаў заявіў, што ў суд былі пададзеныя недакладныя звесткі аб выніках магнітна-рэзананснай тамаграфіі. На самай справе ў яго заблакаваныя 4 пазванка, яму цяжка дыхаць. Але, нягледзячы на дрэнны стан, ён сказаў, што збіраецца трываць і ўдзельнічаць у працэсе далей.

Варламаву прад'яўленае абвінавачванне па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх махлярства і крадзеж у асабліва буйным памеры. Саша Варламаў прызнаў сваю віну толькі ў нявыплаце падаткаў.

Сведкамі і пацярпелымі па справе праходзяць 800 чалавек.

Былога кіраўніка фестывалю «Млын моды» арыштавалі ў траўні 2011 года і з тых часоў утрымліваюць пад вартай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках