20 красавiка 2024, Субота, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Корпорация развлечений»: Хартыя'97 дапамагла справакаваць крызіс 2011 года

232
«Корпорация развлечений»: Хартыя'97 дапамагла справакаваць крызіс 2011 года

Дырэктар канцэртнага агенцтва «Корпорация развлечений» абвінаваціў наш сайт у зрыве канцэрту Depeche Mode у Менску.

Уменне «лізнуць» уладам становіцца залогам поспеху вядзення бізнесу ў Беларусі. Гэты няхітры пастулат пацвердзіў чарговы «шоў-бізнесмен» Андрэй Аляксееў, дырэктар агенцтва «Корпорация развлечений».

Ці то продаж квіткоў ідзе настолькі дрэнна, ці то ў агенцтва паўсталі іншыя праблемы, але Андрэй Аляксееў не прыдумаў нічога лепш, як абвінаваціць «сусветную закулісу» ў імкненні не даць правесці канцэрт Depeche Mode у Беларусі. «Сарваў пакровы» дамарослы «бізнесмен» у інтэрв'ю музычнаму сайту Ultra-Music.

Аказваецца, Хартыя'97 не толькі дапамагла справакаваць крызіс 2011 года, але і атрымала заданне ад заакіянскіх гаспадароў сарваць канцэрт Depeche Mode у Беларусі і «паказаць, як у Еўразвязе добра і танна». Верагодна, гаворка ідзе пра публікацыю «Квіткі на Depeche Mode у Менску даражэй, чым у Празе і Дзюсельдорфе». Андрэй прапануе паступіць з намі «яшчэ больш жорстка».

Каб дапамагчы гора-бізнесмену распрадаць квіткі па касмічных коштах на канцэрт легендарнага гурта і данесці яго цвёрдую ненахіляльную пазіцыю да адміністрацыі Лукашэнкі, публікуем меркаванне беларускага Міхаіла Ламаносава ад шоў-бізнесу «без купюр»:

- Гэта арганізацыі, якія існуюць на грошы, якія яны атрымліваюць з Еўропы, ад нейкіх гаспадароў. У мяне такое адчуванне, што яны атрымалі заданне сарваць канцэрт Depeche Mode у Беларусі і паказаць, як у Еўразвязе добра і танна, нават не ўнікаючы ў маштабы пляцовак. Ім проста паступіла задача ад Еўразвяза прыцягнуць беларускіх грамадзян з грашыма на канцэрты туды (у Еўропе зараз крызіс). Але, мяркуючы па ўсім, іх піяр-акцыя правалілася, квіткі на менскі канцэрт прадаюцца добра.

Бізнес «Хартыі'97» я бачу ў куплі і продажы палітычнай інфармацыі так, як ім выгадна. Яны, у адрозненне ад мяне (я рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і жыву ў гэтай краіне), чамусьці размяшчаюць свой сайт за межамі Беларусі. Гэтак жа я лічу, што «Хартыя'97» «дапамагла» справакаваць крызіс 2011 года. Я лічу, што яны ў гэтым вінаватыя.

Гэта палітыка, я ў яе моцна лезці не хачу, але я б з гэтымі таварышамі дзейнічаў яшчэ больш жорстка. Я займаюся сваім бізнесам і спрабую людзей унутры краіны забяспечыць тым, што іншыя людзі ў еўрапейскіх краінах атрымліваюць у сябе дома. Я стараюся рабіць нейкае дабро сваёй краіне і нейкім чынам яе развіваць. А калі людзі, сваё зарабіўшы, самі тонуць і яшчэ дзесяць мільёнаў людзей прымушаюць бяднець - гэта несправядліва. Чаму гэтыя людзі жывуць у гэтай краіне? Ім тут не падабаецца жыць - яны могуць з'ехаць. Гэта выбар любога вольнага чалавека.

Ведаеце, ёсць дзеці, якія нараджаюцца ў багатых сем'ях, а ёсць дзеці, народжаныя ў бедных сем'ях. У кагосьці ёсць магчымасць атрымаць адукацыю ў Гарвардзе, а нехта выходзіць у дарослае жыццё з адукацыяй у тры класы. Пытанне не ў тым, якая ў цябе адукацыя, а ў тым, што ты хочаш і што ты можаш даць свету, каб ён у далейшым нейкім чынам табе адплаціў. Гісторыя па ўсім свеце сведчыць пра тое, што людзі з рознай адукацыяй і рознымі жаданнямі, часцяком наогул без адукацыі, дасягалі вялікіх поспехаў у жыцці. Міхайла Ламаносаў стаў акадэмікам насуперак усяму.

Калі б я казаў: мне тут замінае вось гэтая кампанія - «Палац Рэспублікі», напрыклад. Яна ж дзяржаўная і можа паўплываць на заканатворчасць у бізнесе. Калі ласка, убярыце «Палац Рэспублікі» - гэта было б смешна! Параза - гэта заўсёды шчасце. Немагчыма заўсёды перамагаць. Гэта як у бізнесе, як у жыцці, у нейкіх адносінах паміж людзьмі. Трэба рабіць высновы. Ёсць добрыя гульцы, а ёсць хрэновыя. Калі ты жорсткі гулец, то калі ты сустракаешся з моцным супернікам, твая справа вучыцца і станавіцца мацней.

Тое ж самае з квіткамі на Depeche Mode. Колькі краін у Еўразвязе? Каля трыццаці. Беларусь увайшла ў 17 краін, якія атрымалі Depeche Mode у першай частцы еўрапейскага тура. Знамянальная падзея, што ў нас апошні канцэрт, мы завяршаем тур. Дзесьці гэта добра, дзесьці гэта дрэнна для арганізатараў.

Мы вельмі ўважліва вывучалі сітуацыю ў еўрапейскіх краінах. Там робяць канцэрт на пляцоўках ад 20 да 65 тысяч чалавек. У «Менск-Арэну» месціцца 15 тысяч. Не могуць быць аднолькавымі кошты там, дзе 65, і там, дзе 15. Па-першае, гэта бізнес. Па-другое, у артыста ёсць пэўныя чаканні па ганарары. Магчыма, кошт быў бы ніжэй, але ніхто на рынку не захацеў з намі ўдзельнічаць у спаборніцтве па опэн-эйру. Першапачаткова была ідэя зрабіць опэн-эйр. Мы былі гатовыя, але гурт не атрымаў ніякіх альтэрнатыўных прапаноў. У «Менск-Арэне» будзе адно з самых нармальных шоў. За 65 еўра вы будзеце артыста бачыць блізка, а не з фан-зоны, якая займае палову футбольнага поля.

Я магу сказаць, што мяне вельмі радуе рэклама віленскага канцэрту. У ёй гаворыцца: «Depeche Mode у Вільні. Сапраўднае еўрапейскае шоў з сапраўдным еўрапейскім гукам»... Літва - добрая еўрапейская краіна. Наколькі я ведаю гісторыю, Вільня калісьці належала Беларусі. У Вільні жыве 250-300 тысяч чалавек. Мы жывем у горадзе з двухмільённым насельніцтвам. Мне здаецца, што у двухмільённым горадзе магчымасцяў больш, чым у горадзе з 250-300 тысячамі насельніцтва. У маленькім горадзе, вядома, ёсць і свае плюсы. Але я не разумею, чаму беларусы, жывучы ў прыгожай краіне, у якой нашмат больш магчымасцяў (магчыма, трохі менш забаў, і яны ледзь адрозніваюцца ад віленскіх), пастаянна глядзяць у бок Літвы. Я згодны, што ў іх большы выбар рэчаў, мініеўрапейскі шарм, але падание на калені перад Еўропай няправільнае. Я згодны, што ў іх многія рэчы зробленыя нашмат больш правільна і лепей, але давайце не забываць пра тое, што ў кожнага свой шлях. Мы маладая краіна і куды-небудзь мы прыйдзем. З памылкамі, можа быць, з нейкімі сваімі няправільнымі рэчамі.

З часам станем квітнеючай і багатай краінай, але гэта залежыць ад кожнага з нас.

Еўрапейскае шоу ў Вільні ніякім чынам ад еўрапейцаў з Прыбалтыкі не залежыць. Усімі тэхнічнымі, лагістычнымі і астатнімі пытаннямі займаецца гурт Depeche Mode. І ён ніякім чынам ні ў Літве, ні ў Беларусі, ні ў Велікабрытаніі, ні ў Італіі не падпусціць мясцовага арганізатара да арганізацыі гуку, святла і гэтак далей. Яны самі распрацоўваюць канцэпцыю, наймаюць падрадчыкаў і вязуць па ўсім туры.

У параўнанні з Літвой, у нас меншая пляцоўка. І мы не маем ніякага дачынення да прадакшн Depeche Mode. Яны прывозяць усё з сабой, вязуць нават дадатковыя LED-экраны. Я нават не ведаю, для чаго яны патрэбныя ў «Менск-Арэне». У Вільні пляцоўка на 25 тысяч, у нас будзе максімум 13 тысяч чалавек. І з іх 10 тысяч - сядзячыя месцы, у адрозненне ад еўрапейскага канцэрта ў Літве.

Напісаць каментар 232

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках