Горкі развальваюцца пасля «Дажынак»
35- 16.04.2013, 10:36
Каля амфітэатра, які пабудавалі ў Горках да леташніх «Дажынак», паваліўся слуп з ліхтаром вулічнага асвятлення.
Ён з коранем вывярнуў плітку, піша мясцовы сайт horki.info.
Нагадаем, што ў суботу стала вядома, што тут жа, каля амфітэатра, правалілася плітка. Яма атрымалася даволі глыбокая.
Плітка разышлася і ў іншым месцы берага возера.
Раней паведамлялася, што на «Дажынкі» ў Горках быў выдаткаваны трыльён рублёў (па сённяшнім курсе, гэта амаль 116 мільёнаў даляраў).