6 траўня 2024, панядзелак, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уралкалій» скарачае сумесны бізнес з БКК з-за санкцый

33
«Уралкалій» скарачае сумесны бізнес з БКК з-за санкцый

«Уралкалій» адмаўляецца ад супрацоўніцтва з БКК з-за санкцый і ненадзейнасці беларускіх партнёраў.

Стварыўшы ў 2005 годзе сумеснага трэйдара - Беларускую калійную кампанію (БКК), «Уралкалій» і «Беларуськалій» атрымалі статус глабальных манапалістаў з 41-адсоткавай доляй на сусветным рынку калійных угнаенняў. Але з нядаўніх часоў гандаль праз Беларусь стаў гнясці кампаніі і яны задумаліся аб стварэнні новага сумеснага трэйдара, але ўжо ў Швейцарыі. Але, як аказалася, «Уралкалій» нават апярэдзіў змену гандлёвых патокаў: ужо ў мінулым годзе тры чвэрці свайго экспарту кампанія правяла праз уласнага трэйдара - швейцарскую Uralkali Trading, піша расейскае выданне РБК Daily.

У 2005 годзе тагачасны ўладальнік «Уралкалія» Дзмітрый Рыбалоўлеў здолеў пераканаць Аляксандра Лукашэнку аб'яднаць збыт двух калійных кампаній праз Беларускую калійную кампанію. Ідэя апынулася эфектыўнай - картэль неаднаразова даказваў, што ўмее навязваць свае ўмовы нават такім буйным імпарцёрам, як Кітай і Індыя.

У 2012 годзе «Уралкалій» адправіў на экспарт 77,8% вырабленай прадукцыі (7,280 млн т хлоркалію супраць 2,08 млн. т унутрырасейскага спажывання). І хоць кампанія працуе на знешніх рынках праз БКК (у ёй 50% належыць «Уралкалію», 45% - «Беларуськалію» і 5% - «Беларускай чыгунцы»), частку экспарту яна ажыццяўляе праз 100-адсоткавую швейцарскую «дачку» Uralkali Trading (UKT).

Пры гэтым, як вынікае з інвестпраспекта «Уралкалія», у 2012 годзе адбылося значнае пераразмеркаванне аб'ёмаў паміж БКК і UKT. Пастаўкі праз БКК скараціліся на 36% у параўнанні з 2011 годам, да 1,6 млн т. Гэта менш 22% экспартных продажаў «Уралкалія». Тыя 78%, што засталіся, экспартаваліся праз UKT (амаль 5,7 млн т). У 2011 годзе на яе і трэйдараў «Сільвініта» сумарна прыходзілася 4,55 млн т.

Кампанія імкнецца гнутка пераразмяркоўваць аб'ёмы паміж БКК і UKT у залежнасці ад умоў рынку, попыту з боку спажыўцоў і лагістычнай мэтазгоднасці, тлумачыць «Уралкалій» у сваім праспекце каштоўных папер. Аднак чаму размеркаванне ў 2012 годзе было менавіта такім, у кампаніі не патлумачылі.

Адной з прычын можа быць тое, што на UKT завязаныя многія крэдытныя абавязальніцтвы «Уралкалія». Напрыклад, у 2011 годзе «Уралкалій» узяў крэдыт на 300 млн дал. у пула банкаў на чале з Societe Generale і Расбанкам пад гарантыю UKT.

Акрамя таго «Уралкалій» нагадвае, што супраць шэрагу вышэйшых асоб беларускага ўрада, а таксама Аляксандра Лукашэнкі працягваюць дзейнічаць санкцыі з боку ЗША. Амерыканская адміністрацыя, палічыўшы выбары ў Беларусі 2006 года недастаткова дэмакратычнымі, замарозіла актывы беларускіх чыноўнікаў, а таксама блакавала амерыканскія рахункі нафтахімічнага канцэрна «Белнафтахім». Пазней санкцыі былі распаўсюджаныя на даччыныя прадпрыемствы «Белнафтахіма». Пасля выбараў 2010-га візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў на чале з Лукашэнкам увёў Еўразвяз. Дзейнасць БКК гэта ніяк не закранула, але «Беларуськалій» уваходзіць у канцэрн «Белнафтахім», і як замежныя ўлады расцэняць ўзаемаадносіны БКК, «Беларуськалія» і «Белнафтахіма», «Уралкалій» не бярэцца прадказаць. Зараз усе пастаўкі «Уралкалія» ў Еўропу і ЗША ідуць праз UKT.

«Уралкалій» таксама прызнаецца ў сваіх дакументах, што, не маючы кантролю ў БКК, не можа ў дастатковай меры ўплываць на дзеянні менеджменту трэйдара, у прыватнасці, расейская кампанія не можа накласці вета на рашэнні гендырэктара БКК. А гендырэктар СП намінуецца «Беларуськаліем» і не можа быць прызначаны або зняты з пасады без адабрэння асабіста Аляксандра Лукашэнкі.

Нарэшце, UKT зарэгістраваная ў Швейцарыі, яе «дачка» - Uralkali Trading (Gibraltar) Limited - у Гібралтары. Абедзве структуры карыстаюцца значнымі падатковымі патураннямі ў сваіх юрысдыкцыях у адрозненне ад БКК, якая плаціць падаткі ў беларускі бюджэт. Праўда, «Уралкалій» і «Беларуськалій» вядуць перамовы аб стварэнні новай трэйдынгавай структуры - «Саюзкалія» (Soyuzkali), якая таксама будзе зарэгістраваная ў Швейцарыі. Чакаецца, што яна пачне функцыянаваць у другім паўгоддзі 2013 года і стане кансалідаваным каналам збыту для «Беларуськалія» і «Уралкалія».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках