18 траўня 2024, Субота, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Беларусь пастаўляе кантрабандныя цыгарэты ў Велікабрытанію

19
Financial Times: Беларусь пастаўляе кантрабандныя цыгарэты ў Велікабрытанію

Велікабрытанія штогод губляе амаль 2 мільярды даляраў з-за незаконнага ўвозу тытунёвых вырабаў з Беларусі, Украіны і Кітая.

Пра гэта піша выданне Financial Times (пераклад - charter97.org).

У той час як звычайны пачак на дваццаць цыгарэт у Велікабрытаніі ці Ірландыі каштуе 9,40 еўра, на заводах ва Украіне Беларусі і Кітаі злачынныя групоўкі ўсяго за 30 цэнтаў могуць купіць пачак цыгарэт танных брэндаў, якія не маюць дазволу на продаж на тэрыторыі Еўрапейскага Звяза. На чорным рынку гэтыя цыгарэты будуць каштаваць у два разы танней, чым тыя, якія былі пастаўленыя або вырабленыя законным шляхам.

У апублікаваным на гэтым тыдні групай тытунёвых кампаній «JTI Ireland» дакладзе гаворыцца, што 28 адсоткаў усіх набытых у мінулым годзе цыгарэт у Ірландыі былі прададзеныя без выплаты акцызу. У мінулым годзе гэтая лічба складала 26 адсоткаў.

Рост кантрабандных цыгарэт з'яўляецца важнай праблемай для брытанскага казначэйства, якое на зборах на тытунёвыя вырабы зарабляе амаль 10 млрд фунтаў (12 млрд даляраў) у год. У адпаведнасці з дадзенымі англійскага міністэрства падаткаў і збораў (HMRC) ад паставак кантрабандных цыгарэт Велікабрытанія губляе каля 1,2 млрд фунтаў стэрлінгаў (больш за 1,8 млрд даляраў) у год.

Па дадзеных Асацыяцыі вытворцаў тытунёвых вырабаў (Tobacco Manufacturers' Association) у сярэднім пры кошце пачка цыгарэт у 8 фунтаў стэрлінгаў (12 даляраў), на выплату падаткаў і збораў ідуць каля 6,2 фунтаў (9,3 даляра). Кошт пачка цыгарэт у Англіі за апошнія дзесяць гадоў у сярэднім вырас з 4,5 фунтаў да 8 фунтаў.

З-за кантрабанды пакутуюць нават вялікія тытунёвыя фірмы. Кампанія «Imperial Tobacco», чацвёрты па велічыні вытворца тытуню ў свеце, назваў яе адным з галоўных фактараў, які паўплывалі на спад вытворчасці.

Еўрапейскія мытныя органы неаднаразова атрымлівалі пацверджанні таго, што тытунёвыя кампаніі з Беларусі і Украіны пастаўлялі сваю прадукцыю злачынным групам, якія займаліся яе далейшым перапродажам на Захад.

Кантрабандысты рэгулярна змяняюць тактыку для таго, каб пазбегнуць выяўлення. Некалькі гадоў таму вялікая колькасць падробленых цыгарэт былі пастаўленыя ў Еўропу з Кітая. Кантэйнеры былі выгружаныя ў вялікіх партах, такіх як Антвэрпэн, і распаўсюджаныя па ўсёй Еўропе адносна невялікімі партыямі. Кантрабандныя цыгарэты, як правіла, вельмі нізкай якасці і ўтрымліваюць большую колькасць таксічных рэчываў, чым звычайныя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках