13 чэрвеня 2026, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімская міліцыя дапытвае ўдзельнікаў святкавання Дня Волі

7
Слонімская міліцыя дапытвае ўдзельнікаў святкавання Дня Волі

Сёння ў Слонімскім РАУС дапытвалі мясцовых актывістаў АГП братоў Сяргея і Андрэя Бялько.

Іх выклікалі праз позву ў міліцыю за тое, што яны бралі ўдзел у святкаванні Дня Волі. Іх дапытваў маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Пісаць тлумачэнні за ўдзел у святкаванні сябры АГП адмовіліся, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Выклікалі сёння ў міліцыю паводле справе святкавання Дня Волі і пенсіянера Мікалая Барысіка. Яго дапытваў маёр міліцыі Ігар Клыбік. Але Мікалай Барысік адмовіўся ад усіх тлумачэнняў, адзначыўшы, што святкаванне Дня Волі - гэта яго асабістая справа.

Праз тэлефон з міліцыі для размовы запрасілі і сябра Партыі БНФ Віктара Марчыка. Але ён пакуль у міліцыю не хадзіў.

Чальцы Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл прыйшлі да высновы, што ўсе, хто браў удзел у Дні Волі ў Менску і трапіў на фатаграфіі, апублікаваныя ў інтэрнэце, выклікаюцца для допытаў у міліцыю.

Нагадаем, улады Слоніма забаранілі правядзенне акцыі ў горадзе ў Дзень Волі. Тым не менш, дэмакратычныя актывісты здолелі адсвяткаваць гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Акцыя прайшла пад наглядам міліцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках