4 траўня 2024, Субота, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зіма зацягнулася, таму што Гальфстрым адхіліўся на 800 км

31
Зіма зацягнулася, таму што Гальфстрым адхіліўся на 800 км

Каляндарная вясна ў гэтым годзе не прынесла з сабой вясновае надвор'е.

Пра тое, чаму гэта адбылося і ад чаго наогул залежыць надвор'е, у студыі праграмы тэлеканала «Россия-24» «Утро России» распавёў вядучы навуковы супрацоўнік геаграфічнага факультэта МДУ Павел Торапаў.

Многія ўвязваюць нетыповае надвор'е апошніх гадоў з глабальным пацяпленнем. Павел Торапаў заклікае не змешваць паняцці: каб маштабныя змены адбыліся ў рамках глабальнага працэсу, якім з'яўляецца пацяпленне, патрабуюцца дзесяткі гадоў, і не трэба блытаць гэтыя змены з асобна ўзятай зімой ці вясной. На фоне агульнага пацяплення асобныя сезоны могуць быць анамальна халоднымі, і ў гэтым няма нічога незвычайнага. Акрамя таго, згодна з даследаваннямі амерыканскіх спецыялістаў, у апошнія дзесяць гадоў глабальнае пацяпленне наогул замарудзілася, хоць казаць пра яго заканчэнне рана.

Канадскія навукоўцы сцвярджаюць, што ў анамальным надвор'і вінаваты Гальфстрым, які адхіліўся ад звыклага рэчышча і накіраваўся ў бок Канады. Павел Торапаў растлумачыў, што ваганне курсу акіянскіх плыняў - нармальная з'ява. Хоць цяперашняе адхіленне сапраўды перавышае стандартнае - Гальфстрым збочыў з дарогі на цэлых 800 кіламетраў, яго нельга назваць катастрафічным. Даследаванні паказваюць, што некалькі тысяч гадоў таму здараліся і больш моцныя адхіленні. У цэлым, выключыць уплыў Гальфстрыму на працэсы надвор’я нельга: так, падчас так званай «Малой ледніковай эпохі» (XVIII-XIX стагоддзя), калі зімы былі халоднымі, а вясна - позняй, інтэнсіўнасць гэтай плыні была вельмі нізкай.

Многія звязваюць вясновыя анамаліі з метэарытам, які зваліўся ў Чэлябінску. На думку Торапава, такія выказванні не маюць ніякага дачынення да сапраўднай навукі. Выклікаць сур'ёзныя кліматычныя змены можа толькі метэарыт дыяметрам у некалькі кіламетраў. Тое, што ўпала ў Чэлябінску, мець такога ўплыву не можа.

Некаторы ўплыў на кліматычныя працэсы аказвае і чалавецтва. Аднак дзейнасць людзей выклікае пацяпленне, а не пахаладанне. Акрамя таго, каб уплыў стаў выяўленым, патрабуюцца дзесяцігоддзі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках