4 траўня 2024, Субота, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зінгерыса разбілі і абрабавалі аўтамабіль

26
У Зінгерыса разбілі і абрабавалі аўтамабіль

Літоўскі дэпутат заўсёды выказваў прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да дыктатуры Лукашэнкі.

Сёння днём намеснік кіраўніка Камітэта па еўрапейскіх справах, віцэ-прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Эмануэліс Зінгерыс выявіў, што яго аўтамабіль, які стаяў на вуліцы Чурленіса ў цэнтры Вільні, разбіты. Вокны аўтамабіля былі выбітыя, а з машыны скралі ўсе электроннае абсталяванне.

У інтэрв'ю charter97.org палітык адзначыў, што рабаванне вельмі дзіўнае, паколькі на стаянцы «поўна машын больш рэспектабельных, чым мая, і яны не кранутыя».

Нагадаем, што Эмануэліс Зінгерыс вядомы сваёй прынцыповай пазіцыяй у дачыненні да беларускага рэжыму. На днях ён заявіў, што беларускія чыноўнікі не павінны прысутнічаць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні, калі не будуць безумоўна вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках