13 чэрвеня 2026, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянераў выклікаюць у міліцыю перад «Чарнобыльскім шляхам»

1
Апазіцыянераў выклікаюць у міліцыю перад «Чарнобыльскім шляхам»

Старшыню Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Леаніда Аўтухова напярэдадні «Чарнобыльскага шляху» выклікаюць у міліцыю.

Леанід Аўтухоў мяркуе, што неўзабаве можа быць затрыманы. Напярэдадні «Чарнобыльскага шляху» апазіцыянера выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС. Аўтухоў не выключае, што апытанне ў міліцыі скончыцца судом і новымі «суткамі», перадае «Радыё Рацыя».

«Нагоду знойдуць лёгка - брыдкаслоўе і што-небудзь іншае. Праўда, брыдкаслоўе да мяне не падыходзіць. Калі мяне затрымалі 25 сакавіка, у мяне знайшлі бюлетэні. На падставе гэтага можна скласці пратакол. Але па гэтым артыкуле не можа быць арышту, там толькі грашовае спагнанне», - сказаў Аўтухоў.

На 26 красавіка ў Віцебску запланавана правядзенне мітынгу, прымеркаванага да чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС. Арганізатары імкнуцца ўзняць такія пытанні, як спыненне будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі, вяртанне льгот усім катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, і спыненне сельскагаспадарчай дзейнасці на забруджаных тэрыторыях. Дазвол на правядзенне мітынгу адміністрацыя Чыгуначнага раёна не дала.

Нагадаем, у Менску акцыя пройдзе 26 красавіка. Збор удзельнікаў - у 18.30 каля кінатэатра «Кастрычнік». Акцыя дазволена.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках