13 чэрвеня 2026, Субота, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рафаэль Пуарэ сышоў са зборнай Беларусі ў біятлоне

7
Рафаэль Пуарэ сышоў са зборнай Беларусі ў біятлоне

Француз Рафаэль Пуарэ пакінуў пасаду старшага трэнера мужчынскай нацыянальнай каманды Беларусі ў біятлоне.

Кантракт паміж спецыялістам і Мінспорту Беларусі скасаваны са згоды старон. Гэтую інфармацыю падае афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ).

Знакаміты не так даўно французскі спартовец Рафаэль Пуарэ афіцыйна стаў новым старшым трэнерам мужчынскай зборнай Беларусі ў біятлоне 15 траўня 2012 года. Падпісанне кантракту з ім адбывалася ў спарткомплексе «Раўбічы». Працоўным пагадненнем меркавалася, што Пуарэ будзе працаваць на сваёй пасадзе да канца Алімпіяды-2014 у Сочы.

Сайт БФБ таксама інфармуе, што сёння выканкам федэрацыі з узгадненнем з Міністэрствам спорту і турызму прыняў пастанову вярнуць пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды, які адначасова адказвае за мужчынскую і жаночую каманды. Галоўным трэнерам прызначаны Андрыян Цыбульскі, які да гэтага моманту з'яўляўся старэйшым трэнерам жаночай нацыянальнай каманды. За непасрэдную падрыхтоўку мужчынскай каманды далей будуць адказваць Алег Рыжанкоў (экс-трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі), Сяргей Сакалоўскі і Васіль Лешчанка. Кіраваць жаночай камандай пачнуць Клаўс Зібэрт і Фёдар Слабада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках