26 красавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт Хартыі атакаваны

51
Сайт Хартыі атакаваны

Наш сайт падпаў пад масаваны DDoS-напад.

А 20.00 паводле беларускага часу charter97.org быў атакаваны з дапамогай размеркаванага нападу тыпу «адмова ў абслугоўванні» (DDoS). На гадзіну зламыснікам атрымалася цалкам заблакаваць працу сайта. Рэсурс быў недаступны для ўсіх карыстальнікаў.

Тэхпадтрымка здолела часова нейтралізаваць напад, аднак магутнасць атакі з кожнай гадзінай расце і карыстальнікі будуць сутыкацца з часовымі перабоямі ў працы рэсурсу.

Нагадаем, DoS-атака (атака тыпу «адмова ў абслугоўванні», ад англ. Denial of Service) - атака на вылічальную сістэму з мэтай давесці яе да адмовы, гэта значыць, стварэнне такіх умоў, пры якіх легальныя карыстальнікі сістэмы не могуць атрымаць доступ да сістэмных рэсурсаў, або гэты доступ абцяжараны. Калі атака выконваецца адначасова з вялікай колькасці кампутараў, кажуць аб DDoS-нападзе (ад англ. Distributed Denial of Service, размеркаваная атака тыпу «адмова ў абслугоўванні»).

Пры такім тыпе атакі вызначыць замоўцу не ўяўляецца магчымым, але з улікам мінулага досведу сумненняў у тым, што да нападу на наш сайт датычныя беларускія спецслужбы няма. Гэта не першая DDoS-атака на наш сайт, але апошнія два гады з DDoS мы не сутыкаліся.

Прыносім прабачэнні за нязручнасці. Мы прыкладзем усе намаганні, каб аднавіць нармалёвую працу.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках