26 красавiка 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Лукашэнка вырашыў зарабіць на этыкетках

153
Зміцер Лукашэнка вырашыў зарабіць на этыкетках

«Прэзідэнцкі спартыўны клуб» настойліва рэкамендуе «Белдзяржхарчпраму» купляць этыкеткі толькі ў ПВУП «Першая ўзорная друкарня».

Немудрагелістая рэкламная кампанія ПВУП «Першая ўзорная друкарня», адзіным заснавальнікам якога выступае «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», праводзіцца з дапамогай «рэкамендацый» першага намесніка канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Г.Я. Чарняка (гл. фотакопіі, якімі падзяліўся чытач charter97.org).

Аказваецца, ПВУП «Першая ўзорная друкарня» абсталяваная найноўшым друкаваным абсталяваннем па вытворчасці этыкетачнай прадукцыі і зацікаўленая ў супрацоўніцтве і размяшчэнні на рэгулярнай аснове заказаў на вытворчасць сваёй прадукцыі на прадпрыемствах канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Менавіта таму кіраўнікі прадпрыемстваў канцэрна абавязаныя да 1 красавіка 2013 года ў пісьмовым выглядзе інфармаваць аб прапрацоўцы пытання па магчымым супрацоўніцтве з ПВУП «Першая ўзорная друкарня».

Дадаткова трэба падаць інфармацыю аб тэндэрах і ў выпадку, калі ПВУП «Першая ўзорная друкарня» удзельнічае ў тэндэры, паведаміць пра гэта, а таксама прычыну, па якой выбраны іншы пераможца тэндэру.

Прэзідэнцкі спартыўны клуб - рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне, створана ў ліпені 2005 года для падтрымкі фізкультурна-аздараўленчага руху ў краіне. На справе, арганізацыя існуе толькі для працаўладкавання Змітра Лукашэнкі, сярэдняга сына беларускага кіраўніка, пад дахам якой ён і яго кампаньёны займаюцца бізнесам.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках