26 красавiка 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Беларусь фільтруе Інтэрнэт кітайскімі праграмамі

8

Аўтарытарныя рэжымы па ўсім свеце ўкараняюць кітайскія тэхналогіі для сачэння за сваімі апанентамі.

Сярод іх і беларускія ўлады, піша брытанскае выданне «The Economist» (пераклад - charter97.org).

Вельмі нешматлікія дзяржавы, такія як Туркменістан, аддаюць перавагу паўночнакарэйскай мадэлі, пры якой доступ у сетку абмежаваны практычна для ўсіх. Некаторыя, напрыклад Азербайджан, проста не заахвочваюць выкарыстанне Інтэрнэту. У гэтай краіне, па словах прадстаўніка Вашынгтонскага ўніверсітэта Кэці Пірс, уладамі запушчаная эфектыўная кампанія, мэта якой - звязаць Інтэрнэт з псіхічнымі захворваннямі, разводамі і злачынствамі. Яна кажа, што толькі чвэрць насельніцтва Азербайджана бывае ў сетцы.

Але ўсё ж такі большасць аўтарытарных рэжымаў дазваляе Інтэрнэту развівацца, трымаючы яго пад строгім кантролем. Эфектыўным прыкладам гэтага, на думку экспертаў The Economist, з'яўляецца палітыка цэнзуры ў Кітаі. Сёння многія краіны выкарыстоўваюць кітайскія тэхналогіі для доступу да Інтэрнэту і кантролю за карыстальнікамі.

Так, у Расеі, Нігерыі і В'етнаме ўрад наймае блогераў, якія рэгулярна пішуць ухваляльныя каментары пра улады і крытыкуюць іх апанентаў. Беларусь, Эфіопія і Іран выкарыстоўваюць «deep inspection packages» - «праграмныя пакеты глыбокай праверкі». Гэта фільтры, якія працуюць на абсталяванні вытворчасці кітайскіх кампаній ZTE і Huawei і дазваляюць адсочваць і чытаць крытычную інфармацыю.

Сам факт ведання аб кантролі за карыстачамі ў гэтых краінах садзейнічае росту самацэнзуры сярод іх.

Усё больш такіх краін спрабуюць засцерагчы свой сегмент Інтэрнэту ад астатняга свету. Яны апраўдваюць гэта сцвярджэннямі аб тым, што заходнія ўрады таксама рэгулююць сетку, цэнзуруючы яе і зачыняючы непажаданыя сайты. Гэта было прадметам дыскусіі на канферэнцыі па тэлекамунікацыях ў Дубаі. Расея, Кітай і 87 іншых дзяржаў настойвалі на тым, што ўсе краіны павінны прызнаць суверэнным правам адзін аднаго рэгуляванне Інтэрнэту па ўласных правілах. Гэтая рэзалюцыя не прайшла, але кітайская мадэль відавочна прыцягвае ўсё большую колькасць паслядоўнікаў сярод аўтарытарных рэжымаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках