20 красавiка 2024, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У варшаўскім аэрапорце знайшлі авіябомбу?

2
У варшаўскім аэрапорце знайшлі авіябомбу?

Металічны прадмет, падобны на бомбу часоў Другой сусветнай вайны, знайшлі рабочыя падчас рамонту тунэля.

Сапёры, якія былі выкліканыя ў варшаўскі аэрапорт імя Шапэна, спрабуюць выцягнуць яго з-пад зямлі, піша польская газета «Rzheczpospolita» (пераклад - charter97.org). Яны прыбылі з самай раніцы, але атрымаць небяспечны прадмет разлічваюць толькі да вечара. Складанасці тлумачацца тым, што меркаваная бомба знаходзіцца на глыбіні 5 метраў.

«Рабочыя рамантавалі тунэль, які павінен злучыць тэрмінал з чыгуначнай станцыяй. Яны натыкнуліся на дзіўны металічны прадмет, які моцна нагадвае авіябомбу часоў Другой сусветнай. Было складана вызначыць дакладна, што гэта такое. Два гады таму падобны прадмет быў знойдзены падчас будаўніцтва чыгуначнай станцыі каля аэрапорта. Ён апынуўся авіябомбай», - распавёў прэс-сакратар аэрапорта.

Ён дадаў, што ў раёне аэрапорта знаходзіліся склады з боепрыпасамі для нямецкіх ВПС часоў Другой сусветнай. У 1945 годзе іх разбамбавала савецкая авіяцыя. Усяго на працягу апошніх гадоў каля аэрапорта знайшлі 18 авіябомбаў.

Улетку мінулага года бомба часоў другой сусветнай вайны была знойдзена ў цэнтры польскай сталіцы пры будаўніцтве метро. З-за яе былі эвакуяваныя каля 3 тысяч чалавек.

Фотa: tvp.info

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках