2 траўня 2024, Чацвер, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Лобаў у калоніі сустрэўся са святаром

6
Эдуард Лобаў у калоніі сустрэўся са святаром

Палітвязня Эдуарда Лобава ў івацэвіцкай калоніі наведаў каталіцкі святар.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла маці палітвязня Марына Лобава. Паводле ейных слоў, Эдуард прайшоў абрад споведзі. Марына Лобава распавяла, як у калоніі праходзяць споведзі зняволеных, калі побач прысутнічаюць супрацоўнікі адміністрацыі.

«Святар дазваляе таму, хто спавядаецца, пералічыць свае грахі не ў голас, а ў галаве, бо ўвесь час там прысутнічае адзін ці нават два міліцыянты», - сказала маці палітвязня.

Са слоў Марыны Лобавай, да яе вярнулася бандэроль, якую яна раней адправіла сыну поштай. Маці палітвязня не ведае, з якой прычыны бандэроль, у якой былі гарбата і цыгарэты, не прапусцілі да сына.

Эдуард Лобаў разам са старшынём «Маладога фронту» Зміцерам Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 снежня 2010 года.

Затрыманне Лобава і Дашкевіча было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень.

Да суда Эдуард утрымліваўся ў Жодзінскім следчым ізалятары, з пачатку сакавіка 2011 года - у Менскім следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.

З 7 красавіка 2011 ён адбывае пакаранне ў івацэвіцкай калоніі № 22 (так званых «Ваўчыных норах»). У адным з лістоў у пачатку 2012 года зняволены піша, што ён сячэ дровы, і што ў калоніі, якая знаходзіцца ў лесе, не вельмі добра з радыяцыйным фонам: яна знаходзіцца на месцы былой вайсковай часткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках