7 траўня 2024, aўторак, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пакістане ўпершыню праходзяць парламенцкія выбары

4
У Пакістане ўпершыню праходзяць парламенцкія выбары

Упершыню ў 66-гадовай гісторыі краіны адзін грамадзянскі ўрад перадасць уладу іншаму ў выніку галасавання.

Напярэдадні выбараў па краіне пракацілася хваля нападаў, якая забрала ўжо каля 100 жыццяў, перадае BBC.

За дзень да галасавання прадстаўнікі руху «Талібан» заклікалі насельніцтва байкатаваць выбары, папярэдзіўшы пра напады смяротнікаў.

Адразу пасля пачатку галасавання адбылося як мінімум два выбухі, у выніку якіх па меншай меры 10 чалавек загінулі, а больш за 20 атрымалі раненні.

Першае выбуховае прыстасаванне спрацавала каля офіса Нацыянальнай партыі Авамі, якая карыстаецца папулярнасцю ў пуштунаў. Па дадзеных агенцтва Франс прэс, яшчэ адзін выбух прагрымеў у Пешавары.

Выбарчыя ўчасткі патрулююць каля 600 тысяч вайскоўцаў.

За некалькі гадзін да галасавання Пакістан зачыніў межы з Іранам і Афганістанам, каб прадухіліць магчымае пранікненне на сваю тэрыторыю баевікоў з суседніх краін.

Як заяўляюць улады, межы застануцца зачыненымі на працягу трох дзён.

Між тым да пачатку работы выбарчых участкаў у 08:00 па мясцовым часе каля іх ужо стаялі чэргі.

Толькі да аднаго з іх, размешчанага ў школе на ўскраіне Ісламабада, прыйшлі больш за сто чалавек. Участкі будуць працаваць да 17:00.

Напярэдадні выбараў быў арыштаваны былы дыктатар Пакістана Пярвез Мушараф. Абвінавачванні, вылучаныя супраць яго, тычацца падзей сакавіка 2007 года, калі ў краіне было ўведзенае надзвычайнае становішча, прыпыненае дзеянне канстытуцыі, а таксама звольненыя і заключаныя пад хатні арышт некалькі высокапастаўленых суддзяў.

Выбары праходзяць у складаных умовах. Талібы прыгразілі ўчыніць напады на ўчасткі і заклікалі выбарнікаў байкатаваць выбары. Членаў руху «Талібан» вінавацяць і ў серыі нападаў, учыненых перад выбарамі.

Нападам падвергліся дзве партыі - «Аб'яднаны нацыянальны рух» і «Пакістанская народная партыя». Абедзве палітычныя сілы былі вымушаныя згарнуць свае перадвыбарчыя кампаніі.

Дзве іншыя партыі - «Мусульманская ліга Пакістана» пад кіраўніцтвам экс-прэм'ера Наваза Шарыфа і «Рух за справядлівасць» былога гульца ў крыкет Імрана Хана - змаглі праводзіць свае кампаніі параўнальна спакойна, талібы на іх амаль не нападалі.

Камісія па правах чалавека Пакістана выказала занепакоенасць тым, як узровень гвалту ўплывае на ход выбарчай кампаніі.

Яна заклікала ўладу зрабіць усё, каб забяспечыць абарону выбаршчыкаў і кандыдатаў у суботу падчас выбараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках