7 траўня 2024, aўторак, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крычаўскія будаўнікі сядзяць без працы: новы завод будуюць кітайцы

20

Абяцанні мясцовых уладаў аб новых працоўных месцах для жыхароў горада засталіся нявыкананымі.

Чатыры гады таму жыхары Крычава радаваліся новай будоўлі: у 5 кіламетрах ад горада будзе ўведзена ў строй другая лінія цэментнага завода магутнасцю каля 2 мільёнаў тон у год. Маштабныя інвестыцыі абяцалі жыхарам новыя працоўныя месцы. Але тыя, хто вярнуўся з заробкаў у Расеі, убачылі зусім іншую карціну, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Для мясцовых будаўнікоў працы не знайшлося, таму што новы завод будуюць кітайцы.

«У так званым «чайна-таўне» цяпер жывуць каля 500 кітайцаў, якіх прывезлі на будаўніцтва новага завода. Прадпрыемства будуюць за сродкі «звязанага» кітайскага крэдыту. Паводле дамовы, будаваць яго і наладжваць тэхналагічнае абсталяванне павінны кітайскія спецыялісты», - кажа эканаміст Мікалай Гердзій.

Жыхары райцэнтра не разумеюць палітычнай карысці ад кітайскага шматмільярднага крэдыту, але бачаць шкоду для сябе. Больш за ўсё іх абураюць дзеянні мясцовых уладаў, якія замест пошуку новых аб'ёмаў працы для сваіх прадпрыемстваў, закрываюць іх. Напрыклад, такія, як спецыялізаваная праектна-мантажная кампанія № 113. Гэтая арганізацыя займалася будаўніцтвам, але пры пабудове новага завода месца для яе не знайшлося.

«У гэтай арганізацыі працавалі каля ста чалавек. Яна зачыніліся толькі таму, што не было працы», - дадае Мікалай Гердзій.

Жыхары, якія засталіся без працы, маюць два выйсця: выехаць на заробкі ў суседнюю Расею, або займацца кантрабандай. Многія з іх вывозяць у суседнія вобласці РФ чорныя і каляровыя металы, мінеральныя ўгнаенні, прадукты і алкаголь.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках