7 траўня 2024, aўторак, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі нафтавы афшор набірае абароты

2
Беларускі нафтавы афшор набірае абароты

Расейскія нафтавыя кампаніі ў студзені-красавіку 2013 года паставілі ў Беларусь 7 млн 319 тыс. тон нафты, што на 1,9% больш у параўнанні з такім жа перыядам 2012 года.

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў аператыўнай зводцы ГП «ЦДУ ТЭК», паведамляе Фінмаркет.

У той жа час, за 4 месяцы бягучага года экспарт нафты з РФ у краіны блізкага замежжа скараціўся на 0,2% і склаў 9 млн 751 тыс. тон. Пры гэтым экспарт расейскай сыравіны ў Казахстан у студзені-красавіку вырас на 30,9% (ці ў 0,8 разы) і склаў 2,432 млн тон. Пастаўкі на Украіну не ажыццяўляліся. Экспарт расейскай нафты ў краіны далёкага замежжа ў студзені-красавіку 2013 года склаў 69,3 млн тон, што на 1,8% ніжэй аналагічнага паказчыку 2012 года. Па сістэме АК «Транснафта» ў далёкае замежжа за 4 месяцы бягучага года было экспартавана 69,103 млн тон расейскай сыравіны ў абыход «Транснафты» - каля 7488000 тон.

Як паведамлялася, Беларусь і Расея пакуль не змаглі падпісаць індыкатыўны баланс паставак нафты на 2013 год. Беларускі бок запытвае на гэты год 23 млн тон (па 5,75 млн тон штоквартальна), расейскі бок раней канстатаваў гатоўнасць паставіць 18,5-21,5 млн тон нафты. На I-II кварталы пастаўкі ўзгодненыя ў аб'ёме 5,75 млн тон. Перамовы аб пастаўках нафты ідуць паралельна з абмеркаваннем пяці інтэграцыйных праектаў у прамысловасці, гатоўнасць да рэалізацыі якіх была пацверджаная бакамі на ўрадавым узроўні.

Раней крыніца ў органах дзяржкіравання адзначала, што ў Менску лічаць недапушчальнай пазіцыю РФ увязваць перамовы па нафтавым балансе з пытаннямі прыватызацыі. Акрамя таго, суразмоўца агенцтва адзначаў, што гэтую пазіцыю ў поўнай меры падзяляюць і расейскія нафтавыя кампаніі, якія працуюць у Беларусі і ажыццяўляюць прамыя пастаўкі нафты ў рэспубліку і давальніцкую перапрацоўку нафты на беларускіх НПЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках