27 красавiка 2024, Субота, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт нафтапрадуктаў упаў на 15%

12
Экспарт нафтапрадуктаў упаў на 15%

Аб'ём экспарту беларускіх нафтапрадуктаў у першым квартале 2013 года знізіўся на 15,6% што да аналагічнага перыяду мінулага года.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За тры месяцы было пастаўлена 4 млн 74,3 тыс тон гэтай прадукцыі, у тым ліку ў краіны СНД - 1 млн 60,3 тыс тон (на 10,3% больш), у далёкае замежжа - 3 млн 14 тыс тон (на 22,1% менш).

Сярэдні экспартны кошт знізіўся на 5,9% і склаў 811 даляраў за тону, у тым ліку для паставак у СНД - 907 даляраў (на 7,8% менш), далёкага замежжа - 777 даляраў (на 6,5% менш).

У першым квартале з Расеі было імпартавана 5 млн 503,2 тыс тон нафты (на 0,6% менш) пры сярэднім кошце 401 даляры за тону (на 12,1% менш).

Імкліва знізіўся імпарт нафтапрадуктаў - на 90,2% да 53,8 тыс тон сярэднім коштам 797 даляраў за тону (на 27,6% больш).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках