Пад Магілёвам грузавік рэзнуўся ў цягнік: ёсць ахвяры
41- 23.05.2013, 19:34
Ад сутыкнення з рэек сышлі лакаматыў і чатыры вагоны цягніка.
Паведамленне аб сутыкненні цягніка з аўтамабілем паступіла ў цэнтр аператыўнай управы Магілёўскага УМНС 23 траўня а 16.50.
Пасажырскі цягнік, які рухаўся з Санкт-Пецярбурга ў Днепрапятроўск, у раёне станцыі Буйнічы, пад Магілёвам сутыкнуўся з аўтамабілем КАМАЗ, паведамляе прэс-служба МНС.
Кіроўца і пасажыр КАМАЗа загінулі на месцы. Два машыністы цягніка атрымалі траўмы.
Рух на гэтым адцінку шляху часова прыпынены.
Усе акалічнасці трагедыі цяпер высвятляюць спецыялісты.
.