27 красавiка 2024, Субота, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саюзкаліем» будуць займацца КДБ і Віця Лукашэнка

13
«Саюзкаліем» будуць займацца КДБ і Віця Лукашэнка

«Незалежная» камісія зоймецца пытаннямі беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў продажы калійных угнаенняў.

Пра гэта ішла размова на нарадзе ў Лукашэнкі 27 траўня з працоўнай групай па пытанні рэалізацыі калійных угнаенняў.

Кіраўнік заявіў, што неабходна зрабіць «нейкі дадатковы крок да ўзмацнення беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў продажы калійных угнаенняў, да ўзмацнення адзінага канала гандлю калійнымі ўгнаеннямі».

У сувязі з гэтым створаная камісія, якая прапрацуе ўсе пытанні і ўнясе прапановы на разгляд Лукашэнкі. Паводле яго слоў, на праведзенай нядаўна сустрэчы акцыянер «Уралкалію» Сулейман Керымаў выказаў пажаданні, каб камісія была аб'ектыўнай і куратарства над ёй узяў «хтосьці вельмі ўплывовы». Кіраўнік прыняў рашэнне, што назіраць за яе працай будуць яго сын Віктар, які займае пасаду памочніка па нацыянальнай бяспецы, і старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Камісію ўзначаліць старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас. Паводле слоў Лукашэнкі, гэта чалавек, «які ўмее лічыць грошы, аналізаваць, прагназаваць, і ён валодае вялікімі ведамі ў эканоміцы».

Кіраўнік прапанаваў удзельнікам нарады разгледзець найбольш актуальныя пытанні супрацоўніцтва «Беларуськалію», Беларускай калійнай кампаніі і «Уралкалію» з расейскага боку. Пры гэтым ён выступіў за адзінага трэйдара калійных угнаенняў з парытэтам беларуска-расейскіх інтарэсаў.

Нагадаем, пазаўчора стала вядома, што запуск новага сумеснага трэйдара «Уралкалію» і «Беларуськалію» адкладзены да другога квартала 2014 года.

Пра гэта сказаў прадстаўнік Уралкалію.

Уралкалій - манапольны вытворца РФ самага значнага ўгнаення на сусветным сельскагаспадарчым рынку - планаваў разам з беларускім партнёрам пачаць працаваць праз новага афшорнага трэйдара «Саюзкалій» з 2013 года, але адклаў запуск, таму што пакуль не атрымаў ухвалення антыманапольных ведамстваў на рынках усіх краін прысутнасці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках