Ноу-хау па-барысаўску: крэатыўны рамонт выбоін
34- 27.05.2013, 20:53
- 70,062
Арыгінальным спосабам наважылі змагацца з разбітымі дарогамі ў Барысаве.
Замест таго, каб залапіць выбоіны, у іх проста паклалі паламаныя лаўкі. Мабыць, такім чынам камунальныя службы хацелі «пазначыць» небяспечныя месцы для мінакоў.
Фотаздымкі выклаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» Мікола Беларус.
Адзначым, што прыклады такога стаўлення да рамонту дарог - не рэдкасць у Беларусі. Некаторыя з іх сайт chrter97.org падаваў раней.
