14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данійскія школьніцы даказалі небяспеку Wi-Fi

75
Данійскія школьніцы даказалі небяспеку Wi-Fi

Эксперымент групы дзевяцікласніц з Даніі прыцягнуў увагу вучоных з усяго свету.

Пяць дзяўчынак наважылі праверыць, якім чынам будзе ўплываць выпраменьванне ад Wi-Fi роўтэра на рост раслін. Вынікі экспэрыменту выявіліся больш чым відавочныя - большасць пасаджаных раслін не здолелі выжыць, знаходзячыся ў непасрэднай блізкасці да Wi-Fi-кропкі, паведамляе Newsru.com са спасылкай на ABC News.

Пяць вучаніц адной з данійскіх школ змясцілі шэсць латкоў з насеннем крэс-салаты ў пакой з двума маршрутызатарамі бяздротавага інтэрнэту, а яшчэ шэсць паставілі ў звычайнай пакоі без доступу да Wi-Fi. За 12 дзён экспэрыменту насенне ў шасці латках, якія стаялі ў ізаляваным пакоі, раслі нармальна, у той час як насенне, на якое ўздзейнічала выпраменьванне ад роўтэраў, вырасці не здолелі. Больш таго, некаторыя з парасткаў станавіліся карычневымі і паміралі.

«Гэта выклікала ажыўленую дыскусію ў Даніі што да патэнцыйнай небяспекі розных прылад, такіх як мабільныя тэлефоны і Wi-Fi-абсталяванне, для здароўя чалавека», - заявіў настаўнік біялогіі Кім Хорсвэйд.

Пасля таго, як стала вядома аб гэтым экспэрыменце, даследаваннем зацікавіўся прафесар Каралінскага ўніверсітэта ў Швецыі. Са слоў Хорсвэйда, «ён, верагодна, паўторыць экспэрымент, толькі ў сапраўднай навуковай лабараторыі і з усёй сур'ёзнасцю».

Ідэя паставіць такі незвычайны экспэрымент з'явілася ў школьніц пасля таго, як яны заўважылі, што калі спаць побач з мабільным тэлефонам, то на наступны дзень становіцца цяжэй канцэнтравацца. Паколькі ў іх не было абсталявання, каб праверыць чалавечы мозг на ўзаемадзеянне з выпраменьваннем ад тэхнікі, то вучаніцы наважылі выпрабаваць свае здагадкі на раслінах.

Многія выказалі здагадку, што выпраменьванне ад бяздротавых прылад зусім не прычынілася да смерці крэс-салаты, бо яна магла загінуць праз тэмпературы, якая зыходзіць ад прылад, паблізу якіх стаялі латкі. Аднак, паводле слоў дзяўчат, яны падтрымлівалі вільготнасць у латках, а таксама кантралявалі тэмпературу ў абодвух пакоях.

Аналагічнае даследаванне было праведзена тры гады таму ў Нідэрландах, калі даследчыкі заўважылі, што ў некаторых дрэў у бізнэс раёнах сталі адвальвацца «кавалкі кары». Навукоўцы пастанавілі правесці даследаванне: 20 ясеняў цягам трох месяцаў падпалі пад розныя тыпы выпраменьвання. Мэта экспэрыменту - даведацца, як дрэвы адрэагуюць да Wi-Fi сігналаў. Пасля апрамянення дрэвы пачалі праяўляць тыповыя прыкметы «прамянёвай хваробы», напрыклад, свінцовы бляск на лісці.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках