15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскі прапанаваў збіраць iPhone у Беларусі

104
Сідорскі прапанаваў збіраць iPhone у Беларусі

Былы прэм'ер-міністр Беларусі лічыць, што ў краіне трэба адкрываць зборачную вытворчасць iPhone.

Пра гэта міністр па прамысловай палітыцы і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі заявіў onliner.by у кулуарах Менскага форуму дзелавых людзей, адказваючы на пытанне аб тым, ці ёсць у бізнесу цікавасць адкрываць у Беларусі сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці бытавой тэхнікі.

«Мы пераканаліся ў тым, што два беларускія прадпрыемствы ў Менску і Віцебску, якія займаліся бытавой тэхнікай, спраўляюцца з задачамі, пастаўленымі ўрадам у межах Беларусі. Аднак сёння ёсць больш шырокія задачы, якія мог бы вырашыць і бізнес. Напрыклад, адкрыццё зборачных вытворчасцей смартфонаў такіх брэндаў, як Nokia, LG, Apple. Усе ўмовы для гэтага ўжо створаныя.

У якасці прыкладу, які паспяхова працуе: паглядзіце на беларускі парк высокіх тэхналогій. Зараз трэба весці перамовы з буйным бізнесам - дамаўляцца і прыцягваць яго сюды», - заявіў Сяргей Сідорскі.

Нагадаем, Сяргей Сідорскі сышоў у адстаўку ў снежні 2010 года. Да гэтага былы прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь прабыў на чале ўрада больш, чым хто небудзь з яго папярэднікаў - цэлых 7 гадоў.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках