17 чэрвеня 2026, Серада, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новабудоўля ў Гродне «разышлася па швах»

75

На новабудоўлі ў Гродне з'явіліся вялікія расколіны ад падмурка да даху.

Расколіны з'явіліся на дзевяціпавярховым будынку па вуліцы Саломенкаўскай, 7, піша «Гродзенская Праўда». Пакуль іх залілі мантажнай пенай, але наўрад ці гэта выхад з сітуацыі.

Дарэчы, дом будаваўся доўга, некалькі разоў пераносіліся тэрміны яго здачы. Здадзены быў толькі ў красавіку мінулага года, узводзілі будынак будаўнікі адной са шчучынскіх МПМК «Гроднааблсельбуду».

Узнікае пытанне: з'яўленне расколін - гэта памылка праекціроўшчыкаў? Ці недапрацоўка будаўнікоў, якія зрабілі слабыя падмуркі пад апорныя сцены будынка? Самае жахлівае, што такая ж карціна і на другім баку будынка. Калі глядзіш на дом, здаецца, што тарэц будынка нічым не звязаны з фасадам і можа проста адваліцца.

«Ужо цяперашняй зімой у кватэры, праз спальню і дзіцячую якой праходзяць расколіны, з'явілася цвіль, якую ніяк не атрымліваецца вывесці. А пасля Новага года старэйшае дзіця захварэла на атапічны дэрматыт, які вылечыць таксама пакуль не атрымліваецца, - пішуць жыхары дома. - Столькі гадоў чакалі кватэру, радаваліся пры яе атрыманні, а цяпер плакаць хочацца».

Сітуацыю пракаментаваў Генадзь Залога, генеральны дырэктар ГАУП «Гроднааблсельбуд»:

- Мікрарасколіна ў шматпавярховым доме, пабудаваным з цэглы і газасілікату, з'явілася ў выніку ўсаджвання будынка і ніякім чынам не ўплывае на яго апорныя здольнасці. Пасля абследавання дэфекту спецыялістамі інстытута «Гроднаграмадзянпраект», выдадзеныя рэкамендацыі, заладка расколіны ажыццяўляецца сіламі Шчучынскай МПМК-167.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках