2 траўня 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эвалдас Ігнатавічус: Візы для беларусаў рана ці позна адменяць

18
Эвалдас Ігнатавічус: Візы для беларусаў рана ці позна адменяць

Літва хоча, каб мяжа з Беларуссю стала неадчувальнай, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Літвы ў Беларусі.

Пра гэта Эвалдас Ігнатавічус заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас мерапрыемстваў Дзён Літвы ў Менску.

Яны прымеркаваныя да пачатку старшынства Літвы ў Еўразвязе ў другой палове 2013 года, паведамляе БелТА.

«Мы не маем намеру будаваць новыя сцены і хочам, каб мяжа з Літвой стала неадчувальнай», - падкрэсліў літоўскі дыпламат.

Ён адзначыў важнасць таго, што Менск - самая бліжэйшая да Вільні сталіца іншай дзяржавы.

«Таму ёсць унікальная для мяне, як дыпламата, магчымасць бліжэй пазнаёміцца з краінай-суседкай, з якой нас звязваюць даўнія гістарычныя карані», - сказаў Эвалдас Ігнатавічус.

Дні Літвы адкрыліся 3 траўня ў Беларусі.

Нагадаем, на дадзены момант кошт шэнгенскай візы для беларусаў складае 60 еўра.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках