2 траўня 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Парфяновіч: Бел-чырвона-белы сцяг павінен вісець у прэзідэнцкім кабінеце

10
Уладзімір Парфяновіч: Бел-чырвона-белы сцяг павінен вісець у прэзідэнцкім кабінеце

Нацыянальны беларускі сцяг быў забаронены на матчы Беларусь-Славенія па просьбе Федэрацыі хакея Беларусі, лічыць алімпійскі чэмпіён.

Уладзімір Парфяновіч і Сяргей Чухрай, двойчы алімпійскія чэмпіёны 1980 года, пракаментавалі «Радыё Свабода» забарону Міжнароднай хакейнай федэрацыі выкарыстоўваць бел-чырвона-белыя сцягі на матчах ЧС-2013.

«Як па мне, то бел-чырвона-белы сцяг павінен вісець у прэзідэнта ў кабінеце. Гэта наша хакейная федэрацыя ўсё зрабіла, выказала пратэст, і цяпер забаранілі», - сказаў Уладзімір Парфяновіч.

Уладзімір Парфяновіч лічыць, што пакуль няма магчымасці адмяніць рашэнне Міжнароднай хакейнай федэрацыі.

Сяргей Чухрай, партнёр Уладзіміра Парфяновіча, упэўнены, што нельга забараняць заўзятарам выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг на трыбунах.

«Ніхто не можа забараніць чалавеку выказваць сваё меркаванне: калі яму падабаецца бел-чырвона-белы сцяг, то хай ім махае. Не разумею, пры чым тут палітыка. Гэтыя заўзятары паказваюць сцяг той краіны, у якой яны жылі раней.

І я б мог падняць гэты сцяг, і гэта было б зразумела, бо ўсе свае рэгаліі я зарабіў пры той краіне. Гэта была мая краіна, я ў ёй пражыў 50 гадоў.

Мне не зразумелая рэакцыя тых, хто забараняе. Яны, напэўна, баяцца нават ценю той краіны», - сказаў спартсмен.

Нагадаем, учора на матчы Беларусь-Славенія, які праходзіў у Швецыі ў рамках Чэмпіянату свету па хакеі, за спробу развярнуць вялікі бел-чырвона-белы сцяг беларускім заўзятарам мясцовыя паліцэйскія выкруцілі рукі і вывелі іх з арэны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках