27 красавiка 2024, Субота, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Östgruppen: Чаму не чапалі заўзятараў з савецкімі сцягамі?

31

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen адрэагавала на забарону беларускім заўзятарам прысутнічаць на матчах чэмпіянату свету з бел-чырвона-белымі сцягамі.

«Рашэнне арганізатараў чэмпіянату свету забараніць беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг прыцягвае вялікую ўвагу і абгрунтаваны гнеў у Беларусі. Безумоўна, цікавай ў гэтай сувязі выглядае матывацыя хакейнай федэрацыі, што яна, маўляў, не хоча бачыць на арэне палітычныя сімвалы», - прыводзіць тэкст заявы арганізацыі «Радыё Свабода».

Кіраўнік аргкамітэта чэмпіянату Тоні Вірэн растлумачыў рашэнне такім чынам:

«Гэта быў сцяг, які не з’яўляецца афіцыйным сцягам Беларусі, а прадстаўляе іншы рэжым. Гэта было ўспрынята як палітычны мэсыдж. Па правілах міжнароднай федэрацыі, якіх мы павінны прытрымлівацца, палітычныя выступы на спартыўнай арэне не могуць быць дапушчаныя. Таму гэты сцяг павінен быць выдалены з арэны».

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што падчас ЧС-2012 ніхто не прымушаў заўзятараў прыбіраць сцягі СССР.

«Але пачакайце. У мінулым годзе матчы чэмпіянату свету таксама праходзілі ў «Глоба». Там жа быў гэты здымак:

Расейскія заўзятары з савецкімі сцягамі ў «Глоба» падчас ЧС-2012

Напрошваецца натуральнае пытанне: чаму не быў забаронены гэты сцяг? Хіба ён не выглядае як палітычны сімвал? Хіба ён не прадстаўляў «іншы рэжым»? І ці будзе ён зноў прымальны ў «Глоба» ў гэтым годзе, калі Расея выйдзе ў фінальную фазу чэмпіянату?

І як тады быць з заўзятарамі, якія носяць футболкі з абрэвіятурай «СССР»? Як вось гэтыя ў Хартвал-арэне ў Хельсінкі падчас учорашняга матчу з Германіяй:

Расейскі заўзятар злева на здымку ў майцы з надпісам СССР на матчы Расея-Германія ЧС-2013

Такім чынам, хакейнай федэрацыі зараз ёсць пра што паразважаць!» - робіць выснову Östgruppen.

Інцыдэнт з беларускімі заўзятарамі адбыўся на матчах сусветнага чэмпіянату па хакеі ў Стакгольме. За спробу развярнуць вялікі бел-чырвона-белы сцяг беларусам выкруцілі рукі і вывелі з арэны. Тоні Вірэн, генеральны сакратар хакейнага ЧС-2013 у Стакгольме, каментуючы забарону выкарыстання бел-чырвона-белых сцягоў, спаслаўся на правілы Міжнароднай хакейнай федэрацыі, якія забараняюць выкарыстанне палітычнай сімволікі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках