17 кастрычнiка 2026, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі жорстка раскрытыкаваў Трампа

1
Зяленскі жорстка раскрытыкаваў Трампа

Прэзідэнт ЗША дапамог расійскаму кіраўніку.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін радуецца таму, што атрымаў такую падтрымку – зняцце санкцый з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў падчас анлайн-брыфінгу ў WhatsApp, паведамляе карэспандэнт unian.net.

«На жаль, зняцце санкцый будзе працягвацца. Я лічу, што «дызельнае пагадненне» – гэта першы крок. На жаль, мне здаецца, што такім чынам Пуціна спыніць не ўдасца, а наадварот – ён адчувае радасць і шчасце ад таго, што мае такую падтрымку», – падкрэсліў Зяленскі.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «будзе рабіць усё, каб Пуцін спыніў забойствы, спыніў удары па нашай энергетыцы і спыніў гэтую вайну».

«Але яшчэ раз: абмежаваннем адказных захадаў Украіны ў дачыненні да Расіі за тое, што яны забіваюць нашых людзей, — гэтага не дабіцца. А зняццем санкцый — тым больш», – перакананы Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲