17 кастрычнiка 2026, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW распавёў пра хлусню Пуціна

ISW распавёў пра хлусню Пуціна
Фота: Getty Images

Кіраўнік Крамля ў 45 разоў перабольшыў поспехі расійскіх войскаў на фронце.

Па словах крэмлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, з пачатку 2026 года расійская армія нібыта захапіла 6500 кв. км украінскай тэрыторыі ) і 310 населеных пунктаў. Аднак, як адзначаюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW), рэальныя поспехі акупантаў у 45 разоў меншыя.

У ISW нагадалі, што 16 кастрычніка Пуцін і начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў зрабілі шэраг хлуслівых заяў пра «поспехі» арміі на фронце. У прыватнасці, яны гаварылі пра ўпэўненае прасоўванне расійскіх войскаў у Харкаўскай, Сумскай, Данецкай і Запарожскай абласцях. На думку аналітыкаў, такімі заявамі Масква спрабуе ціснуць на Украіну і яе заходніх саюзнікаў, але многія з іх не адпавядаюць рэчаіснасці.

Пуцін сцвярджаў, што з пачатку года расіяне захапілі каля 6500 кв. км, а Герасімаў прыпісаў войскам РФ захоп больш як 1800 кв. км і 92 населеных пунктаў з 1 верасня. Паводле ацэнкі ISW, насамрэч з пачатку года акупанты занялі каля 100 кв. км і 69 населеных пунктаў, а з 1 верасня панеслі чыстыя страты ў памеры 122 кв. км. У сярэднім з пачатку кастрычніка 2026 года яны штодня страчвалі па сем квадратных кіламетраў тэрыторыі.

Аналітыкі таксама абверглі заяву Герасімава пра акружэнне Сіл абароны Украіны на поўначы Харкаўскай вобласці і захоп там 461 кв. км.

Камандуючы расійскімі Паўночнымі войскамі Яўген Нікіфараў распавёў, што так званая «паласа бяспекі» ўздоўж расійска-ўкраінскай мяжы цягнецца на больш як 600 км, з якіх 465 км (каля 75%) нібыта кантралюе РФ. У ISW заявілі, што насамрэч расійскія войскі ўтрымліваюць толькі 205,77 кв. км гэтай паласы ад трасы E101 Кіеў – Глухаў да бліжэйшай лініі фронту ў напрамку Вялікага Бурлука.

Пуцін таксама заявіў, што Украіна кантралюе толькі 2748 кв. км, або каля 10% Данбаса. Паводле дадзеных ISW, з верасня акупанты страцілі ў Данецкай вобласці больш за 198 кв. км, а ўкраінскія войскі кантралююць 5530 кв. км, гэта значыць больш за 20% рэгіёна.

Акрамя таго, Герасімаў і Пуцін схлусілі пра захоп Аляксеева-Дружкаўкі і Добраполля: аналітыкі не знайшлі ніякіх пацвярджэнняў гэтаму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲