17 кастрычнiка 2026, Субота, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст паставіў Хегсэта ў тупік рэзкім пытаннем

Журналіст паставіў Хегсэта ў тупік рэзкім пытаннем
Піт Хегсет

Кіраўніка Пентагона паставілі ў тупік.

Журналісты загналі ў тупік кіраўніка Пентагона Піта Хегсета вострымі пытаннямі пра пазіцыю адміністрацыі ЗША адносна вайны ва Украіне. Інцыдэнт адбыўся перад першай афіцыйнай двухбаковай сустрэчай амерыканскага чыноўніка з міністрам абароны Вялікабрытаніі Уэсам Стрытынгам.

Як паведамляе Sky News, прадстаўнікі еўрапейскай прэсы спрабавалі атрымаць ад Хегсета тлумачэнні адносна падыходу Вашынгтона да вайны ва Украіне.

«Спадар сакратар, ці з'яўляецеся вы марыянеткай Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Украіны? Уладзімір Пуцін гуляе вамі, як на скрыпцы?» – спытаў адзін з журналістаў.

Піт Хегсет не адказаў на гэтыя пытанні. Ён толькі адрэагаваў стрыманай усмешкай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲