6 траўня 2024, панядзелак, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачнуць вырошчваць бульбу-мутант

37
У Менску пачнуць вырошчваць бульбу-мутант

Генетычна мадыфікаваную бульбу плануюць высадзіць на сталічным спецпалігоне 15-20 траўня.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Драмашка.

Генетычна мадыфікаваную бульбу высадзяць на спецыяльным палігоне плошчай 0,3 га. Знаходзіцца ён на вуліцы Францыска Скарыны на біялагічным доследным полі. Па запэўненні спецыяліста, на эксперыментальным палігоне выкананыя ўсе міжнародныя і нацыянальныя патрабаванні бяспекі, піша агенцтва «Менск-Навіны».

«Мы склалі спіс раслін і жывёл, якія растуць і жывуць у радыусе 300 метраў. Гэта зроблена для таго, каб штогод праводзіць маніторынг: ці няма якіх-небудзь неспрыяльных наступстваў ад выкарыстання геннамадыфікаваных арганізмаў для навакольнага асяроддзя».

Сама ГМ-бульба была створана ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі на аснове беларускага гатунку «Скарб». Як абяцае спецыяліст, выведзены карняплод будзе ўстойлівы да каларадскага жука дзякуючы ўбудаванаму гену, які выпрацоўвае таксін супраць галоўнага шкодніка бульбяных палёў. Прычым ген пачынае працаваць толькі пад уздзеяннем сонечных прамянёў, гэта значыць у бацвінні, а не ў карняплодзе. Такім чынам, па словах Сяргея Драмашкі, пагрозы здароўю чалавека няма. Эканамічную выгаду ад вынаходкі навукоўцы пакуль не вызначалі. Калі эксперымент скончыцца ўдала і ніякіх шкодных наступстваў для чалавека і прыроды выяўлена не будзе, то чакаць на рынку першыя айчынныя генетычна мадыфікаваныя карняплоды можна будзе праз 2-3 гады.

Варта адзначыць, што паводле нашага заканадаўства ўся прадукцыя з геннамадыфікаванымі кампанентамі падлягае абавязковай маркіроўцы «Утрымлівае ГМА».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках