28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна ахвяра пластычнай аперацыі знаходзіцца ў коме

36
Яшчэ адна ахвяра пластычнай аперацыі знаходзіцца ў коме

Жыхарка Менска Вольга Сукора каля 7 месяцаў знаходзіцца ў коме пасля хірургічнай аперацыі на твары.

Гэтая інфармацыя была агучаная падчас ток-шоў «Адкрыты фармат» на тэлеканале ОНТ.

Як распавяла ў ходзе ток-шоу сястра пацярпелай, «у кастрычніку 2012 года Вользе Сукоры па медыцынскіх паказаннях была зробленая аперацыя па выпраўленні прыкусу, аперацыю яна зрабіла напярэдадні ўласнага вяселля».

Па словах удзельніцы ток-шоў, аперацыю праводзілі на кафедры сківічна-тварнай хірургіі адной з бальніц Менска.

«Праз некалькі дзён пасля аперацыі ў бальніцу патэлефанаваў жаніх Вольгі, і яму сказалі, што яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Звязаліся з лекарам, ён адказаў, што яе штучна ўвялі ў кому, таму што ўтварыўся ацёк лёгкіх», - распавяла сястра Вольгі.

«Ужо 7 месяцаў яна ў коме, у вегетатыўным стане ў неўралагічным аддзяленні. І ўрачы паставілі нас перад выбарам - альбо забірайце дадому, альбо адпраўляйце ў хоспіс», - сказала сястра пацыенткі.

Маці дзяўчыны, якая таксама прымала ўдзел у ток-шоў на ОНТ, распавяла пра дэталі сітуацыі, якая склалася ў бальніцы праз нейкі час пасля аперацыі: «Я ўстала перад прафесарам на калені, а ён пераступіў цераз мяне і сказаў: «Жанчына, вам ужо нічым не дапаможаш».

У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко ў эфіры гэтай праграмы заявіў, што «пакуль няма дадзеных, па якой прычыне ў гэтай пацыенткі здарылася кома, сапраўды гэтак жа, як мы не ведаем, ад чаго ў Юліі Кубаравай здарылася кома» .

Датычна сітуацыі з памерлай у 4-й клінічнай бальніцы пасля рынапластікі, праведзенай у «Экамедсервісе», Юліі Кубаравай, Іван Рыжко паведаміў, што «Міністэрствам аховы здароўя літаральна з першых сутак была прызначаная камісія па праверцы дадзенай сітуацыі». «Кома магла здарыцца з-за тэхнічнай памылкі ў аперацыйнай палаце, а таксама з-за няправільных дзеянняў па вывядзенні пацыенткі з наркозу», - сказаў ён.

У сваю чаргу лекары 4-й клінічнай бальніцы, куды з «Экамедсервіса» была дастаўленая Юлія Кубарава, у эфіры праграмы заявілі: «У нас была гісторыя хваробы з «Экамедсервіса». Па карце медцэнтра было ўсё зусім гладка. Не было ніякіх дадзеных анамнезу, мы не ведалі, што з ёй адбывалася».

Нагадаем, 3 траўня ў рамках расследавання крымінальнай справы па факце смерці пацыенткі «Экамедсервіса» Юліі Кубаравай былі затрыманыя 5 чалавек. Чацвёра з іх - гэта медыцынскія работнікі, якія маюць непасрэднае дачыненне да правядзення хірургічнай аперацыі і пасляаперацыйных мерапрыемстваў: хірург, анестэзіёлаг-рэаніматолаг і дзве медыцынскіх сястры, якія асіставалі ім. Таксама затрыманая дырэктарка медыцынскага цэнтра. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.428 КК, кваліфікаванага як службовая халатнасць».

Пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медыцынскім цэнтры «Экамедсервіс» 27 сакавіка Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць. Праз чатыры тыдні пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу, памерла.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках