28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговай ахвяры пластычнай аперацыі дазволілі застацца ў шпіталі

18
Чарговай ахвяры пластычнай аперацыі дазволілі застацца ў шпіталі

Пасля апублікавання інфармацыі пра жанчыну, якая знаходзіцца блізу сямі месяцаў у коме пасля пластычнай аперацыі, яе дазволілі пакінуць у шпіталі.

6 траўня ў эфіры ток-шоў АНТ «Адкрыты фармат» была абвешчаная інфармацыі аб Вользе Сукоры, якая ўжо блізу сямі месяцаў знаходзіцца ў стане комы пасля пластычнай аперацыі.

Сёння жанчыну дазволілі пакінуць у шпіталі, хоць раней з сям'ёй медыкі абмяркоўвалі пытанне аб выпісцы. Пра гэта БелаПАН паведаміла стрыечная сястра жанчыны Вольга Сізова.

33-гадовая жыхарка Менска знаходзіцца ў Менскай абласной клінічнай лякарні. Пластычная аперацыя была праведзеная 10 кастрычніка 2012 у Менскай абласной дзіцячай клінічнай лякарні.

«Калі мы ехалі з запісу праграмы, нам паведамілі, што яна застаецца ў шпіталі. Безумоўна, маме Вольгі там прасцей даглядаць яе: медперсанал можа ў выпадку неабходнасці дапамагчы», - сказала Сізова.

Адзначым, што начальнік галоўнай ўправы арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко растлумачыў падчас ток-шоу, што выпіска звязана з тым, што пацыентка не мае патрэбы ў медыцынскай дапамозе, ёй патрэбен толькі догляд. Цэнтраў комы, дзе ў некаторых краінах назіраюцца такія пацыенты, як Вольга Сукора, у Беларусі няма.

Сізова сказала, што Вольга наважылася на пластычную аперацыю, каб выправіць прыкус. Лекары казалі, што аперацыя паказаная, а з часам праблема будзе пагаршацца. У жанчыны таксама была ахвота выглядаць лепш.

Галоўны ўрач Менскай абласной клінічнай лякарні, дзе цяпер знаходзіцца Сукора, Юрый Будзько паведаміў, што пераводзіць яе ў іншую клініку або выпісваць дадому не плануюць. «Тэрміны знаходжання пацыентаў у коме ў медыцынскіх установах не рэгламентуюцца ніякімі нарматыўнымі актамі. Гэтае пытанне развязваецца кансіліумам лекараў з улікам волевыяўлення сваякоў», - сказаў ён. Разам з тым галоўны лекар адзначыў, што Вольга Сукора дыхае самастойна, часткова ў яе захаваны глытальны рэфлекс.

Гаворачы аб прычыне ускладненняў пасля аперацыйнага ўмяшання, Будзько паведаміў, што, згодна з міжнароднай статыстыкай, адзін выпадак комы прыпадае на 5 тысяч наркозаў незалежна ад таго, якая аперацыя праводзіцца. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў абласной лякарні ў год праходзіць блізу 15 тысяч аперацый, «выпадкаў комы не было».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках